Грамадства1414

МУС заявіла пра першую справу за адмаўленне генацыду беларускага народа

Сілавікі справаздачыліся пра затрыманне 54-гадовага менчука. Паводле МУС, супраць яго заведзеная першая справа за адмаўленне генацыду беларусага народа. Але гэта не адзінае абвінавачанне супраць яго.

Паводле МУС, мужчына ў 2020 годзе стварыў і адміністраваў групу ў сацыяльнай сетцы, дзе размяшчаў матэрыялы пратэснай тэматыкі. «Разам з гэтым у сваіх публікацыях фігурант адмаўляў генацыд беларускага народа з боку нямецкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, рэабілітуючы фашыстаў і прыпісваючы савецкім грамадзянам злачынствы, учыненыя акупантамі», — сцвярджае МУС.

Следчымі распачатыя крымінальныя справы за адмаўленне генацыду беларускага народа, арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, абразу Лукашэнкі, рэабілітацыю нацызму. 

Затрыманне і твар мужчыны МУС, насуперак завядзёнцы, гэтым разам не паказалі — іх заблюрылі.

Каментары14

  • Cамотны вандроўнік
    03.03.2024
    А як быць з гэтым?

    Во время эвакуации заключенных из тюрьмы гор. Глубокое (двигались пешим строем) заключенные поляки подняли крики: "Да здравствует Гитлер". Нач. тюрьмы Приемышев, доведя их до лесу -- по его заявлению расстрелял до 600 человек. По распоряжению военного прокурора войск НКВД, Приемышев в г. Витебске был арестован. По делу производилось расследование, материал которого был передан члену Военного Совета Центрального фронта -секретарю ЦК КП(б) Белоруссии тов. Пономаренко. Т. Пономаренко действия Приемышева признал правильными, освободил его из-под стражи в день занятия Витебска немцами. Где Приемышев в данное время - неизвестно - никто его не видал.

    Арыштавалі ні за што! Тыпу кулак быў... Абазвалі "палякамі". Павялі расстрэльваць... Ну, натуральна, закрычыш!
  • Ганчар
    03.03.2024
    А ў Амерыцы неграў лінчуюць. Дарэчы, падслепаватым клоўнам з так званай "пракуратуры" варта было б падзівіцца на дынаміку прыросту колькасці насельніцтва Беларусі за гады царствавання г-на лукашэнкі. Во дзе сапраўдны генацыд у лічбах.
  • ?
    03.03.2024
    Camotny vandroŭnik, да вас пытанні. Сапраўды думаеце, што факт такіх крыкаў быў? Сапраўды думаеце, што самасвядомасць у тым рэгіёне не магла быць польскай?

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю15

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна з 2014 года дала грамадзянства 52 беларускім добраахвотнікам5

Мінадукацыі замест абавязковага рэестра рэпетытараў створыць іх «вітрыну»2

У Непале пасля разбуральнага апоўзня зніклі сотні турыстаў, дзясяткі загінулых2

У Еўропе спрабавалі падарваць чацвёрты за месяц вайсковы завод

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў1

70‑гадовую пенсіянерку асудзілі на 15 гадоў за данаты на УСУ. Пасля прысуду яна заспявала «Рідна мати моя»27

Беларуская дызайнерка стварыла модную сукенку для індыйскай мадэлі. А ў Індыі вырашылі, што тая проста абгарнулася ў сцяг1

Колькі Крэмль плаціць прапагандыстам і ваенкарам, якія агітуюць людзей за вайну11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю15

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць