Грамадства11

Экс-рэдактара «Вячэрняга Століна» вінавацяць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і вымагальніцтве

Былога журналіста, блогера Аляксандра Ігнацюка затрымалі яшчэ ў ліпені 2023 года, зараз прэс-служба МУС распавяла, у чым яго вінавацяць.

52-гадовага Аляксандра Ігнацюка зараз трымаюць пад вартай у баранавіцкім следчым ізалятары. Неўзабаве яго пачнуць судзіць, паведамляе БАЖ.

У паведамленні ў афіцыйным тэлеграм-канале МУС сцвярджаецца, што Ігнацюк садзейнічаў дзейнасці «экстрэмісцкага» тэлеграм-канала, адміністратары якога знаходзяцца за мяжой, «сістэматычна імкнуўся дыскрэдытаваць дзяржаўныя органы» і «спрабаваў уладкавацца на працу ў экстрэмісцкія інтэрнэт-крыніцы».

Таксама МУС заяўляе, што затрыманы вырабляў відэаролікі з «кампраматам» на мясцовых прадпрымальнікаў і вымагаў з іх грошы, пагражаючы апублікаваць гэтыя факты ў інтэрнэце. Што нібыта ад дзейнасці блогера пацярпелі трое жыхароў Столінскага раёна.

Сілавое ведамства паказала і кадры затрымання, якое, як вынікае, было ініцыяванае ГУБАЗіКам. На відэа бачна, як у вясковую хату Ігнацюка ўваходзяць узброеныя і ў поўнай экіпіроўцы байцы АМАП. 

Паводле каментара начальніка аддзела 6-га ўпраўлення (па Брэсцкай вобласці) ГУБАЗіК МУС Паўла Кухнаўца, затрыманага абвінавачваюць па крымінальных справах за вымагальніцтва (арт. 208 КК), за паклёп на Лукашэнку (арт. 367 КК) і ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 КК).

Відэаблогера Аляксандра Ігнацюка затрымалі 18 ліпеня 2023 года. Пра гэта стала вядома выпадкова: ён даўно жыў адзін у аддаленай вёсцы Пінскага раёна, і сябры занепакоіліся пра ягоны лёс пасля таго, як ён цягам некалькіх тыдняў не выходзіў на сувязь.

17 жніўня 2023 года беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Ігнацюка палітычным вязнем. У кастрычніку паведамлялася, што яго вінавацяць у паклёпе. На кастрычнцкім відэа Ігнацюк у кайданках казаў, што здымае для канала «грамадска значны палітычны кантэнт», і заяўляе, што яго затрымалі за ўчыненыя ім дзеянні ў 2022 годзе.

«У гэтым годзе я супрацоўнічаў з экстрэмісцкімі фарміраваннямі, аказваў ім садзейнічанне, таму ў дачыненні да мяне распачата крымінальная справа», — кажа Ігнацюк.

Аляксандр Ігнацюк вядомы тым, што напрыканцы 90-х — пачатку 2000-х выдаваў незалежную рэгіянальную газету «Вечерний Столин» і быў яе галоўным рэдактарам.

У 2003 годзе паводле загаду тагачаснага міністра інфармацыі Міхаіла Падгайнага, выпуск газеты прыпыняўся на тры месяцы, бо рэдакцыя нібыта парушыла арт. 5 «Закона аб друку і іншых СМІ». Газета «Вечерний Столин» аднавіла выхад у кастрычніку 2003 года, аднак ужо ў снежні суд прызнаў Аляксандра Ігнацюка вінаватым у абразе былога старшыні Столінскага райвыканкама Уладзіміра Пашкевіча. Тады рэдактара газеты паводле крымінальнага артыкула 369 пакаралі штрафам памерам 30 базавых велічынь, што складала на той час каля 230 долараў. Менавіта гэты выпадак прыгадвае цяпер прэсавая служба МУС, згадваючы, што Ігнацюк «быў асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады».

Каментары1

  • а
    11.03.2024
    Ганьба чыноўнікам! Вось з лета жыццё там павінна было заквітнець і заззяць і стаць прывабным для жыхароў! Так?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў10

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна паведаміла, што іх грамадзянскі шлюб завершаны7

Telegram будзе цалкам заблакаваны ў Расіі з 1 красавіка10

Беларуска паказала вячэру за 1600 рублёў у новым мінскім рэстаране. У сацсетках спрачаюцца пра цэны3

Макс Корж выпусціў кліп па матывах скандальнага канцэрта ў Варшаве. Гэта выглядае як маніфест23

Гэтай ноччу тэмпература апускалася да 27 градусаў

Жанчына пасля сваркі з мужам пагражала падпаліць сябе і дом1

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

Ціханоўская сустрэлася з Бабарыкам і Калеснікавай28

Мінчук дзве гадзіны дыктаваў махлярам коды з СМС, а потым здзівіўся, што ўсе яго грошы спісаліся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў10

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць