Падзякі

50 радкоў рэдактара

Адны чытачы прапануюць: вы б адчынілі свае шапікі для незалежнай прэсы або здавалі свае газэты на продаж у супэрмаркеты, дзе ляжаць «Гастраном» і «БелГазета». Людзі наіўна думаюць, што гэта магчыма. Каб прадаваць газэту, скажам, у краме «Акіян», трэба атрымаць узгадненьне ў ідэалягічным аддзеле гарвыканкаму. А там не даюць. Пішуць проста: «немэтазгодна».

Адны чытачы прапануюць: вы б адчынілі свае шапікі для незалежнай прэсы або здавалі свае газэты на продаж у супэрмаркеты, дзе ляжаць «Гастраном» і «БелГазета». Людзі наіўна думаюць, што гэта магчыма. Каб прадаваць газэту, скажам, у краме «Акіян», трэба атрымаць узгадненьне ў ідэалягічным аддзеле гарвыканкаму. А там не даюць. Пішуць проста: «немэтазгодна». Ідэалягічныя аддзелы зацьвярджаюць, узгадняюць, дазваляюць — выконваюць функцыі парткамаў і ЦК савецкага часу. У Інтэрнэце прайшла непацьверджаная інфармацыя, што супрацоўнікаў тых аддзелаў пачалі паралельна прымаць на другую стаўку ў КДБ. Такое шматтысячнае войска, добра аплачванае і не занятае нічым, акрамя кантролю за масамі. Ім лепш, чым пры СССР. У КПСС ты мусіў «партыйныя» ўзносы сплачваць, а тут табе другі мільён выдаюць… Як жа пачынаюць гэтых людзей ненавідзець тыя, каго яны кантралююць.

Людзі, якія набылі сваю першую машыну і першую пралку пры Лукашэнку, нічога лепшага за яго ня бачылі. За яго і прагаласуюць. Свабода, незалежнасьць, гістарычная праўда для гэтых дзяцей брэжнеўскіх бацькоў — мулкія абстракцыі. Апалітычнасьць пакаленьня новых спажыўцоў стала шокам для зборшчыкаў подпісаў за апазыцыйных кандыдатаў. Некалькі рэалістычных ацэнак вынікаў падпісное кампаніі — у апытаньні палітыкаў і палітолягаў.

Я заўжды меркаваў, што музычны партал music.fromby.net дзейнічае на грошы нейкіх замежных дабрадзеяў або праз хітрае выкарыстаньне сродкаў аднаго з цэнтраў творчасьці моладзі, як гэта бывае ў нашай краіне. На «фромбайнэце» можна праслухаць або згрузіць сабе на кампутар сотні беларускіх песень — ня тых, яснае дзела, што ў ратацыі АНТ. Аказалася, гэты надзвычай папулярны рэсурс (цалкам беларускамоўны) створаны й фінансуецца прыватнай асобай — высокааплачваным праграмістам, які хаваецца пад псэўданімам Вецер Мэханічны. Сеціўны праект каштуе ня так дорага, а ўсе праграмныя патрэбы для яго задавальняе сам Вецер. У чарговым туры перамагла Кася Камоцкая з рэтэйкам 14-гадовай (паказальна) даўніны.

Пры Лукашэнку стала, як пры цару. Пакуль ня горш: дзяржава беларускую культуру церпіць, хоць і дыскрымінуе, беларускіх дзеячаў ссылае і г.д. Усё, што ёсьць, ствараецца за грошы прыватных фундатараў. Гэта камфортныя для творчасьці ўмовы. Успомнім, колькі даў пачатак ХХ стагодзьдзя ў літаратуры, мэдыйным жанры, рэлігійнай думцы, гістарыяграфіі й мастацтве. Лягічна чакаць падобнага і ад нашых дзён. Між тым у апошняй «Вострай Браме» Сяргей Дубавец называе іх пэрыядам задоўжанага бясчасься. Я палічыў патрэбным адказаць яму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары22

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

Развіваць трамвайны рух у Мінску не плануюць13

«Пралесак не бачу». Былы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі выказаўся пра перамовы з Мінскам1

Сеул пасварыўся з Кіевам праз паўночнакарэйскіх ваеннапалонных12

У Віцебску на аўкцыён выставілі Смаленскі рынак

У Беларусі ў найбліжэйшыя гады павінны з'явіцца панэльныя хмарачосы. Нават на 53 паверхі!4

Кампанія Disney перазапусціць мультсерыял «Чорны плашч»2

Дрон пацэліў у офісны будынак у Кіеве. Пяцёра загінулых2

18‑гадовы беларускі футбаліст перайшоў у топавы турэцкі клуб1

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары22

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць