Мова6666

«Спампуйце. Што, б***ь?» Праўладная мастачка не зразумела беларускай мовы

Мастачка Святлана Жыгімонт, якая пісала пастаральны партрэт Лукашэнкі, а нядаўна выстаўлялася на мерапрыемстве «Данбас у нашым сэрцы», прыйшла ў шаленства ад аднаго беларускага слова. 

Святлана Жыгімонт на прэм'еры фільма прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай. Фота: тэлеграм-канал Жыгімонт

Жыгімонт апісала платную паркоўку каля ЦУМа. Тэрмінал там не працаваў, але вісела інструкцыя, як аплаціць праз інтэрнэт. Мастачка панаракала, што ў яе ўзросце не так і проста разабрацца ў інтэрнэт-тэхналогіях. Але беларуская мова яе дабіла.

«Спаўзаю вачыма ўніз і чытаю: «Спампуйце праграму». Спампуйце? Што, б***ь, я павінна зрабіць? Я, с***, у сваёй краіне знаходжуся ці ў краіне бандэраўскіх эльфаў?»

— абуралася ў тэлеграм-канале Жыгімонт.

Інструкцыя на той самай паркоўцы. Фота: тэлеграм-канал Жыгімонт

Пасля чаго напісала яшчэ некалькі абразлівых выразаў на адрас беларускай мовы: «хутарская выб**дская паўпшэцкая тарабаршчына».

Мастачка сцвярджае, што нібыта някепска ведае беларускую мову, але новыя словы (і тыя, якія ёй не падабаюцца) вучыць не збіраецца.

«Я не збіраюся на старасці гадоў марнаваць свой каштоўны час на вывучэнне гэтага набору слоў і выразаў з розных моў і дыялектаў плюс усялякіх слоў-вырадкаў, якія мне спрабуюць навязаць, з усімі гэтымі роварамі, кіроўцамі, валошкамі, марозівамі і спампаваннем. І я не буду разам са змагарамі рабіць выгляд, быццам бы гэты набор і ёсць мова маіх продкаў. Прабачце, але мову маіх дзядоў я чула сваімі вушамі. Ідзіце лесам!»

Каментары66

  • Філолах
    02.06.2024
    Дзіўная кабета.
    То яны кадуць што мова недаразвіта і таму вучыць яе бессэнсоўна, ведь все классические произведения написаны на В Е Л И К О М языке.
    То зараз кажа што новасловы не адпавядаюць той мове якуя яна чула от продкаў.
    Ну Вы разбярыцеся ў сваёй галаве перад тым як ляпу разіваць
  • Ёсік
    02.06.2024
    Яна атрымае тэрмін за мелкае хуліганства за брыдкія словы, ды за тое, што размахвала рукамі, а гэта было стоадсоткава, ці хутчэй інструкцыю зменяць на расейскі варыянт? Неадукаваная быдлаватая кабета, і мастацтва яе - цалаваньне ср.кі дырэктара саўгаса.
  • Спадар
    02.06.2024
    тыповая ватница "со знакАм качЭства"....

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць