8 чэрвеня на тэрыторыі аэрадрома «Ахтубінск» у Астраханскай вобласці РФ, размешчаным у 589 кіламетрах ад лініі фронта, атакаваны шматмэтавы расійскі знішчальнік Су-57. Пра гэта паведамляе ГУР са спасылкай на спадарожнікавыя здымкі стаянкі самалёта на аэрадроме.

Разведка адзначае, што на здымках бачна, як 7 чэрвеня Су-57 стаіць цэлы, а ўжо 8 чэрвеня каля яго зʼявіліся варонкі ад выбуху і характэрныя плямы пажару, які ўзнік у выніку агнявога паражэння.
Учора Мінабароны РФ заяўляла аб збіцці дронаў над Астраханскай вобласцю.
Пашкоджанне Су-57 — гэта першы такі выпадак у гісторыі. Гэта самы сучасны расійскі знішчальнік, які здольны выкарыстоўваць для ўдараў ракеты Х-59 і Х-69.
На ўзбраенні паветрана-касмічных сіл Расіі знаходзяцца адзінкі такіх баявых самалётаў.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
І тут нейкі навіны пра ранальду, які мячык набівае мільён разоў бяз дотыку зямлі. І гэта на тле паразак ранальдавае каманды ў гульні