Грамадства34

Памятаеце «паспяховую мільянерку» Зарэцкую? Выглядае, што яе кампанія — усё

Як можна зразумець з публічных эстонскіх рэестраў, яе кампанія LaavaTech дажывае свае апошнія часы, скараціўшыся да аднаго-двух супрацоўнікаў.

Таццяна Зарэцкая. Скрыншот з ютуб-канала «Жыццё-маліна»

У 2022-м у беларускае медыяполе ўварвалася прадпрымальніца Таццяна Зарэцкая, якая раздала шэраг інтэрв'ю, у якіх пазіцыянавала сябе паспяховай бізнэс-вумен і мільянеркай. 

Дзяўчына прапаноўвала сваю дапамогу Офісу Ціханоўскай, і ў выніку была запрошаная ў Кабінет прадстаўнікоў міністрам фінансаў. У хуткім часе ўскрылася, што бізнэс Зарэцкай не вырабляе рэальных тавараў, а ўсяго толькі засвойвае еўрапейскі грант. А пасада, найхутчэй, была патрэбна для саліднасці.

Чытайце: Паспяховая стартаперка ці баранэса Мюнхгаўзен? Як Таццяна Зарэцкая трапіла ў Аб'яднаны кабінет і чаму яна яго пакінула

Зарэцкая была вымушана пакінуць Кабінет прадстаўнікоў Ціханоўскай па ўласным жаданні напярэдадні публікацый кампраметуючай яе інфармацыі, а для грамадства гісторыю сыходу яна абставіла так, нібыта не вытрымала «тысяч пагроз» праз сваю палітычную дзейнасць.

Што цяпер адбываецца з бізнэсам Зарэцкай? Апошні транш еўрапейскага гранта на 2 387 109 еўра Laava Tech мусіла атрымаць да 31 студзеня 2023 года.

Значыць, ужо больш за год кампанія павінна жыць на ўласныя сродкі. Ці атрымліваецца? Не.

Выглядае, што гісторыя прыйшла да свайго лагічнага завяршэння. Гэта відаць з адкрытых эстонскіх рэестраў юрыдычных асобаў. 

Скрыншот inforegister.ee

Паводле інфармацыі inforegister.ee і ariregister.rik.ee, з першага квартала 2023 года і без таго малалікая Laava Tech пачала імкліва скарачацца.

Апошнія прыкметы фінансавага жыцця кампанія Laava Tech падавала ў другім квартале 2023 года.

Скрыншот inforegister.ee

Не пазней за 30 чэрвеня 2024 Laava Tech павінна была падаць фінансавую справаздачнасць за 2023 у эстонскія органы, але не зрабіла гэтага, пратэрмінаваўшы здачу.

Інфармацыя пра сціплы абарот на чалавека (26 еўра ў першым квартале 2024) і колькасць супрацоўнікаў (2 чалавекі ў 2023 і 1 чалавек у 2024) — гэта ацэначныя лічбы, якія грунтуюцца на лічбах налічаных падаткаў, якія праходзяць праз іншае ведамства.

Дакладныя даныя з'явяцца ў рэестры тады, калі кампанія здасць пратэрмінаваную фінансавую справаздачу.

З яе таксама стане ясна, на што пайшлі грошы з апошніх грантавых траншаў. 

У ранейшыя гады асноўныя выдаткі ішлі на заробкі персаналу, частка з якога — блізкія сваякі Зарэцкай. У 2022 на заробкі пайшло 614 тысяч еўра, у 2021 — 324 тысячы еўра. 

Дарэчы, у 2022 годзе кампанія Laava Tech паказала чыстыя страты ад дзейнасці памерам 106 020 еўра.

На старонцы Еўракамісіі з дэталямі гранта яшчэ не з'явілася поўнай справаздачнасці па праекце, але ёсць сціслая. 

У ёй Зарэцкая дала справаздачу пра «стварэнне 80 зялёных працоўных месцаў і соцень іншых па меры росту аб'ектаў нашых кліентаў, што дапамагло запусціць эканамічнае пост-кавіднае аднаўленне ў некаторых найбольш пацярпелых гарадскіх раёнах». Ніякіх дэталяў не прыводзіцца, у прафесійнай сетцы Linkedin з гэтых «80 супрацоўнікаў» толькі некалькі чалавек (уключна з самой Зарэцкай) пазначылі месцам сваёй працы Laava Tech.

У кампаніі таксама змяніўся склад уласнікаў: з ліку заснавальнікаў зніклі бацька Зарэцкай, Алег Зарэцкі, ягоны сябар Сяргей Радыёнаў, а таксама муж Зарэцкай, фін Юсі Маціяс Пікарайнен. Цяпер акцыі Laava Tech размеркаваныя так: 90% у самой Зарэцкай і яшчэ 10% у Яны Саўчуговай.

А Таццяна Зарэцкая, мяркуючы па яе інстаграме, у камандзіроўках спрабуе знайсці грошы на свой новы стартап. Ён будзе звязаны з ліквідацыяй шкодных выкідаў у паветра.

Каментары34

  • Нет новостей
    01.07.2024
    Походу нету новостей совсем раз решили написать про банкротство какого то стартапа. Хотя по статистике 8 из 10 стартапов закрываются в течение первых двух лет, но про них же никто не пишет.
  • Чароўны хлусік
    01.07.2024
    "Паспяховай міл'янеркай" яе зрабіла НН! Вы што нас за дурняў лічыце? Таксама як і іншых фэйкавых свецкіх ільвоў, нацыянальных лідарак з "гадзіннікавымі дарадцамі", самых чэсных "праваабаронцаў" і "экспертаў-эканамістаў" з языкамі па 200 см за даляр.
  • Acab
    01.07.2024
    Мусіла атрымаць гранта - зьдзекуюцца з кабет і апазыцыі, прымушаюць гранта атрымліваць(((

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў9

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск за год палепшыў паказчыкі па якасці жыцця

Лукашэнка асіплым голасам заявіў, што трэба прывесці да ўлады новых маладых людзей17

«Мы ледзь не здохлі за адзін прыпынак». У адным з мінскіх тралейбусаў тэмпература паднялася да 40°4

«Успрымаюць мае словы як папулізм». Падначаленыя сабатуюць загад кіраўніка Мінлясгаса падняць заробкі3

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Падрабязнасці8

Беларускія сілавікі прыехалі затрымліваць футбольнага фаната на машыне з расійскімі нумарамі ФОТАФАКТ8

У Францыі больш за 180 кандыдатаў здымуцца з выбараў, каб спыніць ультраправых5

У Мінску прайшоў вайсковы парад дзетсадаўцаў. Ім камандаваў хлопчык у форме міліцыі на электрамабілі ФОТА14

У Беларусь збіраецца прыйсці буйная гатэльная сетка з Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў9

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →