Гісторыя44

Колькі ж напраўдзе каштавалі слуцкія паясы? Зусім не гэтулькі, як плятуць

Гісторык патлумачыў, ці сапраўды можна было купіць усё Вялікае Княства Літоўскае за тыя каштоўныя паясы, што былі вытканыя на Беларусі, і ці праўда, што стамбульскія варштаты таемна, пад пагрозай смерці вывозілі з Асманскай імперыі да нас.

Гісторык і архівіст Дзяніс Лісейчыкаў, адзін з аўтараў фундаментальнага даследавання «Маджарскія: армянскі род у гісторыі Беларусі», што выйшла летась, развянчаў у сваім фэйсбуку некалькі міфаў, звязаных з вырабамі знакамітых слуцкіх паясоў.

На гэта яго натхніў, па-першае, папулярны матэрыял, у якім ён да свайго здзіўлення прачытаў, што на адзін слуцкі пояс можна было купіць маёнтак з 300 прыгоннымі сялянамі, па-другое, легенды на экскурсіях, дзе сцвярджаюць, што майстар-персіяр Ян Маджарскі за час свайго жыцця і працы ў Нясвіжы і Слуцку зарабіў так шмат, што мог бы купіць усё Вялікае Княства Літоўскае. Гісторык сеў падлічыць, ці так гэта. 

Слуцкія паясы сапраўды былі дарагія, бо пры іх вырабе выкарыстоўваліся ніткі з каштоўных металаў. Гаспадарчыя паперы 1757—1759 гг. захавалі дакладны кошт паясоў. Так, самы дарагі масавы варыянт, дзе быў выкарыстаны 1 фунт срэбра (у Вялікім Княстве Літоўскім велічыня фунта вагалася ад 360 да 450 грамаў, з 1766 года — 374,82 грама), каштаваў 18 чырвоных залатых (дукатаў) альбо 324 звычайныя залатыя. 

З гаспадарчых папер вядома, што ў гэты час Ян Маджарскі купляў у Данцыгу фунт срэбра па 9,5 дуката, і ад 2 да 4 дукатаў за фунт рознага кшталту шоўку. З чаго можна зрабіць выснову, што каля 15 дукатаў каштаваў матэрыял пояса і толькі 3 дукаты праца па яго вырабе. 

Прыклад самага ранняга слуцкага пояса, пачатку 1760-х гг. з кветкавым узорам, распрацаваным яшчэ ў час знаходжання прадпрыемства ў Нясвіжы, у 1757-1760-х гг. Фота: фэйсбук Дзяніса Лісейчыкава

Але ў лінейцы паясоў былі вырабы з самымі рознымі коштамі: па 17, 15, 10, 9, 7, 5, 4 і 3 дукаты. Самыя танныя, якія называлі паўпаясамі, былі, зразумела, самымі масавымі. Найдаражэйшым зафіксаваным у паперах быў пояс, выраблены ў адзінкавым варыянце для гусарскага палкоўніка. На яго пайшло 1,5 фунта срэбра, а кошт складаў цэлы 21 дукат.

Але што можна было набыць за гэтыя грошы? Майстар-персіяр Ян Маджарскі набыў свой першы невялікі маёнтак Сёлка пад Слуцкам з 24 прыгоннымі дымамі (а гэта каля 100 прыгонных душ мужчынскага полу) за 12 141 злоты (674,5 дуката). За гэтую суму можна было купіць прыблізна 38 самых дарагіх слуцкіх паясоў.

Відавочна, што ніякіх слуцкіх паясоў не хапіла б, каб купіць усё Вялікае Княства Літоўскае.

Яшчэ адзін папулярны міф склаўся вакол варштатаў, станкоў, на якіх вырабляліся слуцкія паясы. «Абсталяванне для іх вырабу вывозілася таемна, з Турцыі, за гэта прадугледжвалася смяротнае пакаранне», — пішуць некаторыя аўтары, а іншыя яшчэ дадаюць «таемна ўночы».

Але ўсё зусім не так. Ян Маджарскі прынамсі за першыя 10 гадоў сваёй працы на беларускіх землях, з 1757 па 1767 гг., не быў у Стамбуле. Ды й дарога са сталіцы Асманскай імперыі да Слуцка ў тыя часы складала не менш за 40 дзён, а значыць таемна вывезці варштат было б праблематычна. Гісторык кажа, што наіўна думаць, што варштаты везлі ў сабраным выглядзе, а вываз расходнага матэрыялу, напрыклад, дрэва, металу і нітак не забаранялі ніякія законы. 

Фрагмент кармазінавага чапрака, вышытага залатой і срэбранай ніткай са збораў Музея князёў Чартарыйскіх у Кракаве. Падобны чапрак «персідскай работы» з кармазіну, золата і срэбра выткаў улетку 1759 г. для «Рыбанькі» і Ян Маджарскі. Фота: фэйсбук Дзяніса Лісейчыкава

Але галоўнае, што ў ранніх дакументах 1757—1759 гг. названыя імёны рамеснікаў, якія дапамаглі Яну Маджарскаму пабудаваць варштаты. Нясвіжскаму майстру-токару Міхалу Дабравольскаму з 20 мая 1757 года значную суму заплацілі «за розныя працы для персіярскіх варштатаў, як то: катушкі, чубукі, шпулі агулам 1424 штукі». Латунныя формы для ліцця алавяных прутоў для варштатаў былі закуплены ў нясвіжскага майстра-медніка яўрэя Аарона.

Ян Маджарскі, як і любы дасведчаны майстар-персіяр, умеў сам будаваць свае варштаты, прыцягваючы да працы адмысловых рамеснікаў. Але некаторыя персіярскія сакрэты былі вядомыя толькі яму, а пасля ягонаму сыну.

Для ўнікальных, адзінкавых прадметаў будаваліся адмысловыя варштаты. Такі быў створаны, напрыклад, для вырабу шыкоўнага чапрака для коней Міхала Казіміра Радзівіла «Рыбанькі». Агляд працэсу князь нават занатаваў у сваім дзённіку. Пасля Ян Маджарскі асобна выставіў князю рахунак для аплаты і ткацкіх работ, і пабудовы варштата для гэтага чапрака.

Нездарма ў 1764 г., калі Слуцку пагражаў захоп войскамі канфедэратаў, княскі ўраднік пісаў: «Загад <…> дайшоў, каб я мэтра персідскай фабрыкі і людзей, якія ўмеюць вязаць кветкі, схаваў ад наступаючай канфедэрацыі на Палессі». Галоўным было выратаваць персіяра з яго ведамі, а памяшканні і варштаты пры патрэбе можна было адбудаваць нанова.

Сёння многія беларускія спецыялісты пазайздросцілі б таму стаўленню працадаўца. 

Відаць, у гісторыі з варштатамі многіх заблыталі іхнія назвы. У дакументах не раз згадваецца «стамбульскі варштат» і «стамбульскі мангель (прас)», з чаго робіцца выснова, што іх прывезлі са Стамбула. А «персідскія варштаты», адпаведна, ужо везлі з Персіі. Праўда, наконт «кітайскіх» і «французскіх» варштатаў, якія таксама былі ў Маджарскіх, чамусьці такіх высноў не робіцца. Нягледзячы на свае экзатычныя назвы ўсе варштаты вырабляліся беларускімі рамеснікамі на месцы. 

«Маем справу з казусам «грэцкага арэха», — тлумачыць Лісейчыкаў.

Каментары4

  • CV
    21.08.2024
    Цікава, такія пытанні можа задаваць толькі той, хто не жыве ў Беларусі...
  • Wirineja
    21.08.2024
    ды? Нічога сабе!..
  • 21.08.2024
    Ажны слязу змахнуў ,..
    " І тчэ забыўшыся рука
    Замест персідскага ўзору ... "
    Але
    Чакаю наступны артыкул, дзе гісторык патлумачыць, як з сайту архіву, у якім ён быў намесьнікам дырэктара, зьнікнуў зварот супрацоўнікаў супраць фальсыфікацыі выбараў 2020 году.

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве17

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта замах на забойства». Пад Гроднам нехта нацягнуў дрот над сцежкай, дзе катаюцца матацыклісты3

Папа Рымскі зацвердзіў абрад свайго пахавання2

Адміністратарам украінскага тэлеграм-канала, які дапамагаў пазбягаць позваў, аказалася беларуска8

Кіраўнік Пентагона патлумачыў, навошта ЗША перадаюць Украіне супрацьпяхотныя міны

Сілавікі на вучэннях адпрацоўвалі змаганне з чэргамі на выбарчых участках5

«Прэтэнзія не фармальная і не юрыдычная, гэта чыста этычная праблема». Аляксей Дзікавіцкі расказаў, як і чаму пайшоў з «Белсата»6

Гаворка пра магчымыя махінацыі на $1,7 мільёна: пракуратура Польшчы пракаментавала ператрус на «Белсаце»2

УСУ ўпершыню ўдарылі па Расіі брытанскімі ракетамі Storm Shadow3

У Мінску прадаюць 24-гадовую Alfa Romeo 166 за 15 тысяч даляраў. Што ў ёй такога?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве17

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Галоўнае
Усе навіны →