Грамадства1515

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

«Наша Ніва» знайшла інтрыгоўныя факты ў чатах эмігрантаў, прысвечаных пошукам працы і бытавым пытанням. Прычым не толькі ў чатах беларускай дыяспары. Агенты КДБ прапаноўвалі там зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі.

Беларуская эміграцыя стала галоўным аб'ектам увагі лукашэнкаўскіх спецслужбаў. Ілюстрацыйнае фота Artur Widak / NurPhoto via Getty Images

Рэакцыя не прымусіла сябе чакаць.

Карыстальнік «Сяргей» (@gfst1297, ID 5988969326), які шукаў людзей, якія будуць рабіць відэа з беларускіх акцый на Дзень Волі, забараніў сабе пісаць усім, у каго няма прэміум-акаўнта.

Скрыншот акаўнта карыстальніка, якога завуць «Сяргей», зроблены 10 кастрычніка

І акурат пасля нашай публікацыі, ён, які ўвесь час маўчаў, актывізаваўся і напісаў у чат беларусаў Германіі на бытавую тэму. Раней ён ніколі так не рабіў.

Пры гэтым ён не выпіліўся з чатаў, а, наадварот, уступіў у пару новых чатаў дыяспары.

Паведамленні «Сяргея» ў чаце беларусаў Германіі

Яшчэ большая метамарфоза адбылася з акаўнтам «alex060580» (id6868032872). Ён прыбраў імя карыстальніка, затое дадаў спампаванае з інтэрнэта фота і змяніў нік. 

Так з 10 кастрычніка выглядае акаўнт «Alex'а»

Акурат пасля нашай публікацыі ўчора ўвечары ён размясціў чарговыя аб'явы пра працу, хоць не рабіў гэтага больш за два тыдні.

Паведамленні «Алекса» за апошнія суткі

Калі вы сутыкаліся з такімі абвесткамі, назіралі цікавыя факты ці ведаеце больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ ці на [email protected]. Або любому рэдактару ці журналісту «Нашай Нівы», якога ведаеце асабіста.

Мы ж на сёння бачым, як лукашэнкаўскія спецслужбы працуюць прынамсі двума метадамі — пошукам людзей непасрэдна праз сваіх супрацоўнікаў ды пошукам людзей праз ценявыя «біржы працы». Мы маем зафіксаваныя факты, што з акаўнтаў, з якіх шукалі людзей для спецаперацый у Вільні, працавалі і па нелегальнай міграцыі ды нелегальным бізнэсе ў краінах па-за межамі Еўрасаюза.

Калі вам важная праца, якую робяць журналісты «Нашай Нівы», падтрымайце нас данатам праз «Патрэон».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • Брэст
    10.10.2024
    За пакуты, за кайданы...
  • 777
    10.10.2024
    У этих гбшных пустоголовых ума больше ни на что не хватает, кроме как сменить имя и аватарку
  • Сірожа цалуй ж()пу свайму калгасніку
    10.10.2024
    Ну а што вы думалі, гэбня маніторыць НН.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць