Грамадства1313

Навагрудскі архіепіскап заявіў, што Зяленскі купіў машыну Гітлера. Гэта даўно абвергнуты фейк

У епархіяльнай газеце апублікавалі інтэрв'ю архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя з фэйкам, які ўжо даўно абверглі.

Архіепіскап Гурый. Фота: novgazeta.by

У інтэрв'ю епіскап БПЦ Маскоўскага патрыярхату разважае пра міжнародную палітыку. Натуральна, з пункту гледжання расійскай прапаганды.

Так, Гурый у матэрыяле, які заўважыла «Хрысціянская візія», называе галоўнай мэтай ЗША знішчэнне праваслаўя, расказвае, як жыхары краін Захаду нібыта масава бягуць жыць у Расію і Беларусь ад «няправільных каштоўнасцяў». А таксама, спасылаючыся на аднаго са святых, прадказвае глабальную перамогу Расіі:

«Расія ўваскрэсне з мёртвых, і ўвесь свет здзівіцца… Ворагі абрынуцца на Расію, як саранча, і тады супраць яе апалчыцца ўвесь свет. Расія страшна зграшыла перад дабрынёй Гасподняй… Але апантанасць пройдзе, народ вылечыцца, звернецца да пакаяння, веры».

Асобна Гурый спыняецца на Украіне, крытыкуючы забарону Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. І тут архіепіскап паўтарае фэйк, які даўно абверглі.

«Як паведамляюць навінавыя парталы, прэзідэнт Уладзімір Зяленскі купіў за 15 мільёнаў даляраў лімузін Гітлера, які захаваўся да нашых часоў. Кіраўнік Украіны, падобна, атаясамлівае сябе з нацыстамі, усімі сіламі спрабуючы дагадзіць Захаду. І гэта пры тым, што яго дзед змагаўся з гітлераўскімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны…» — сцвярджае Гурый.

Вядома ж, гэта няпраўда. Фальшывая навіна аб тым, што прэзідэнт Украіны купіў лімузін Гітлера, стала распаўсюджвацца па прарасійскіх каналах і СМІ ў пачатку кастрычніка. Яе першакрыніца — сайт Seattle Tribune, які, паводле версіі «Голасу Амерыкі», можа ўваходзіць у расійскую сетку псеўдасмі пад кіраўніцтвам былога марпеха ЗША Джона Дугана. «Наша Ніва» расказвала пра гэтую сетку па распаўсюджванні дэзінфармацыі ў інтарэсах расійскіх спецслужбаў.

Сам пост на Seattle Tribune быў цалкам фальсіфікаваны. Сайт спасылаўся на паведамленне ва ўкраінскім тэлеграм-канале, якога ў рэальнасці не было. А скрыншот з лімузінам, які нібыта стаіць перад рэзідэнцыяй Зяленскага ў Кіеве, быў створаны ў фоташопе.

Скрыншот фальшывага паста

Аналагічны Mercedes-Benz сапраўды выстаўлялі на аўкцыён у ЗША ў 2018 годзе, пра што паведамляла рэальнае СМІ The Seattle Times — адтуль аўтары фэйкавай навіны і ўзялі частку інфармацыі. Аўтамабіль праз некаторы час купіў хтосьці з-за мяжы, але арганізатары аўкцыёну не сталі называць канкрэтнае імя.

Фатаграфія, з якой узялі малюнак машыны для фальшывага скрыншота: motorizm.livejournal.com

Журналісты там жа прыводзілі словы нямецкага прадаўца старадаўніх аўтамабіляў, які казаў, што ў 2009 годзе шэсць падобных машын былі набытыя расійскім мільярдэрам. Сярод іх быў і аўтамабіль, згаданы ў фэйкавым артыкуле.

Каментары13

  • Терапевт
    10.11.2024
    РПЦ головного мозга
  • Каков поп - таков и приход...
    10.11.2024
    Гурий, блудишь с детьми или уже не в силах?!
  • Айцец Пігідзій
    10.11.2024
    Гэта праўда, але ёсьць некалькі нюансаў.
    Не Зяленскі, а Кірыла Гундзяеў, не аўто, а гадзіннік, і не за 15 млн., а за 30 тыс. $.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць