Крыптавалюта працягвае расці.
Цана біткойна ўпершыню ў гісторыі пераадолела адзнаку ў $106 тыс. і чарговы раз пабіла гістарычны рэкорд, сведчаць звесткі крыптабіржы Binance.
На піку, у 03:40 па Мінску, крыптавалюта па курсе пляцоўкі каштавала амаль $106, 6 тыс. Аднак да 04:22 курс упаў да $105, 4 тыс: ён падаў яшчэ ніжэй, але пасля зноў вырас. За дзень цана павялічылася больш чым на 3,5%.
Курс біткойна пачаў расці 5 лістапада, у дзень прэзідэнцкіх выбараў у ЗША, з адзнакі $68 тыс.з тых часоў цана крыптавалюты шмат разоў абнаўляла гістарычны максімум.
На фоне росту біткойна павышаецца цана і іншых ключавых крыптавалют на рынку. Так, Ethereum вырас на 1,15%, да $4 тыс.за адзінку.
Каментары