Здарэнне адбылсоя каля 9:00 на 27 км аўтадарогі «Пяршаі — Івянец — Нясвіж» у Валожынскім раёне, паведамляе прэс-служба МУС.
66-гадовы кіроўца маршрутнага таксі, рухаючыся ў напрамку Івянца, не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Мікрааўтобус перакуліўся.
Восем чалавек з рознымі траўмамі дастаўленыя ў бальніцу.
На задняй восі маршруткі ўстаноўлены шыны з зносам пратэктара вышэй дапушчальнага.
Каментары