Грамадства2626

Беларус правёў тэст у кавярні на веданне беларускай мовы. Яго правалілі

У тыктоку завірусілася відэа, як мужчына размаўляў з супрацоўніцай прыдарожнай кавярні на беларускай мове. Аднак дзяўчына не змагла да канца яго зразумець. Відэа заўважыў CityDog. 

Беларус вырашыў праверыць у адной з прыдарожных кавярняў сеткі «Заўжды цікава», як добра супрацоўнікі ведаюць беларускую мову. Спачатку ён аплаціў паліва на АЗС, а пасля спытаў дзяўчыну: «Падкажыце, ці можна ў вас кола напампаваць?»

Watch on TikTok

Дзяўчына не зразумела, пра што яе спытаў мужчына, і папрасіла паўтарыць пытанне. Затым яна ў яго ўдакладніла: «Поменять монетки?»

Калі беларус ізноў паўтарыў сваё пытанне, супрацоўніца кавярні нічога не адказала. Тады ён спытаў на рускай мове: «Колесо накачать можно?»

У каментарах пад відэа карыстальнікі пісалі, што «гэта сумна».

Былі і тыя, хто лічыць, што мужчына сказаў на «паўбеларускай-паўпольскай» мове, таму, магчыма, дзяўчына не змагла зразумець пытанне.

  • «Мабыць, калі б удакладніў, што паветрам, дык зразумела б».
  • «Я гарбаты папрасіў наліць аднойчы, мне адказалі што «няма тут ніякіх гарбатых».
  • «Дажыліся».
  • «Кола напампаваць. Што тут незразумелага».
  • «На «А-100» трэба, там разумеюць адразу».
  • «Сваёй мовы не ведае, і гэта вялікая праблема па ўсёй краіне».
  • «А калі б папрасіў хот-дог і яшчэ што-небудзь з ежы, дык чарга стаяла б да дзвярэй».
  • «На вакзале ў Гомелі не ведаюць слова «паверх».
  • «Экзаменатар знайшоўся».
  • «Я не адразу зразумеў, але праз секунду ўзгадаў».

Каментары26

  • Затое ў вас 100% шанцы жыць як у расейскай Чыце, дзе сарціраў чакаюць
    16.12.2024
    Скептик, тут зразумела толькі адно, што губернскіх у краіне шмат, у якіх няма ні шанцаў ні жадання жыць у сваёй заможнай краіне, бо яны заўсёды будуць расейскім прыдаткам, яе губерніяй з адпаведным узроўням жыцця, дзе новыя сарціры чакаюць гадамі (як тое ў расейскай Чыце). І гэта ў 2024 годзе. Тое ж самае чакае і вас.
  • Хрыч
    16.12.2024
    Сейчас этого мовного змагары задержат до выяснения.Ну сам виноват
  • Ёсік
    16.12.2024
    Папрасі шчэ хот-дог з каўбасой з ялавічыны, адразу адказваюць, што няма, хоць яна і смажыцца. Навошта ім беларускае, яны чакаюць расею. Я ўжо пісаў у адну сетку, каб нейкі слоўнічак ці цыдулку зрабілі для супрацоўнікаў зь перакладам, што няма карыцы, а ёсьць цынамон. Ад слова вечка, наогул, глузды праз вушы выцякаюць. Але што ты зробіш, пра.ралі краіну і моладзь.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?20

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?

Усе навіны →
Усе навіны

Налёт на кватэру айцішніка: пагражаючы зброяй, патрабавалі крыптавалюту на мільярд рублёў3

На выбарах у Грэнландыі перамагла партыя, якая выступае за саюз з Даніяй

«Калі б гэты патэнцыял правільна скіравалі, мы б зламалі іх». Гутарка з экс-сілавіком, які быў паранены на пратэстах 2020-га5

Ціханоўская: 287 дзяржаўных прадпрыемстваў вырабляюць зброю для Расіі4

«Мы ж браты». Даведаліся, навошта для школ Магілёўскага раёна закупілі расійскія сцягі20

Беларусу выставілі абвінавачанне ў падпале гіпермаркета ў Варшаве па заданні расійскіх спецслужбаў2

УСУ арганізавана адступаюць з Курскай вобласці. Расіяне занялі Суджу13

Як цяпер выглядае мост у цэнтры Мінска, які ўжо двойчы ствараў праблемы кіроўцам?2

Саакашвілі асудзілі яшчэ на дзевяць гадоў турмы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?20

Мінчук абурыўся кантынгентам у сталічным метро: Усе з новымі айфонамі, але не могуць дазволіць сабе танную машыну ці паездкі на таксі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць