Свет

Пад Дамаскам знайшлі масавае пахаванне ахвяр рэжыму Асада

Сірыйскія праваабаронцы паведамілі пра выяўленне масавага пахавання ў раёне Эль-Кутайфа, размешчанага за 40 кіламетраў на поўнач ад Дамаска. Паводле іх ацэнак, там знаходзяцца парэшткі шматлікіх ахвяр праўлення Башара Асада. Пра гэта Reuters расказаў Муаз Мустафа, кіраўнік арганізацыі «Сірыйская аператыўная група па надзвычайных сітуацыях», якая базуецца ў ЗША.

Месца выяўленых пад Дамаскам масавых пахаванняў. Фота: AP Photo/Hussein Malla

Паводле слоў Муаза Мустафы, выяўленае пахаванне ў Эль-Кутайфе — толькі адно з пяці вядомых яму падобных месцаў.

Больш за тое, праваабаронца дапускае, што такіх «брацкіх магіл» можа быць значна больш, а сярод ахвяр, акрамя сірыйцаў, ёсць грамадзяне іншых краін, уключаючы ЗША і Вялікабрытанію.

Мустафа, які прыбыў у Сірыю пасля падзення рэжыму Асада, заявіў, што за перамяшчэнне целаў да месцаў масавых пахаванняў адказвала сірыйская вайсковая разведка.

Паводле яго слоў, целы забітых, у тым ліку закатаваных да смерці ў вайсковых шпіталях, дастаўлялі да пахаванняў з дапамогай муніцыпальнага пахавальнага бюро Дамаска. Супрацоўнікі бюро выгружалі целы з рэфрыжаратарных грузавікоў, пасля чаго целы закопваліся ў зямлю. Гэта стала вядома з апытанняў сведкаў.

Пасля падзення рэжыму Асада сірыйскія паўстанцы вызвалілі зняволеных з турмаў у Алепа, Хомсе, Хаме і іншых гарадах. Сірыйскія турмы былі сумна вядомыя сваімі нечалавечымі ўмовамі ўтрымання. Праваабаронцы і былыя зняволеныя паведамлялі пра катаванні і масавыя забойствы ва ўстановах, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні сірыйскай разведкі.

З 2011 года, калі мірныя пратэсты супраць рэжыму Башара Асада перараслі ў грамадзянскую вайну, у Сірыі загінулі сотні тысяч чалавек, нагадвае Reuters. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць