Спорт22

Праўнук Мусаліні забіў першы гол на дарослым узроўні: заўзятары пачалі зігаваць і скандаваць яго прозвішча

Рамана Фларыяні Мусаліні дапамог сваёй камандзе перамагчы ў матчы італьянскай Серыі Б. Фанаты віталі яго рымскім салютам.

Рамана Фларыяні Мусаліні. Фота: Franco Romano / NurPhoto via Getty Images

Праўнук італьянскага дыктатара Беніта Мусаліні Рамана Фларыяні гуляе за «Юве Стабію» ў італьянскай Серыі Б, гэта значыць у другім дывізіёне. Напярэдадні 21-гадовы футбаліст забіў свой першы гол на дарослым узроўні і прынёс перамогу ў гульні з «Чэзенай» (1:0).

Гол Рамана прывёў заўзятараў у захапленне: фанаты пачалі дэманстраваць рымскае прывітанне — вельмі падобнае да таго, што выкарыстоўвалі італьянскія фашысты — і скандаваць прозвішча Мусаліні.

Рамана Фларыяні — сын ультраправага палітыка Алясандры Мусаліні, унучкі дыктатара і пляменніцы знакамітай актрысы Сафі Ларэн. Адзін час Алясандра была дэпутаткай Еўрапарламента і запомнілася тым, што аднойчы назвала ўсіх румынаў злачынцамі. 

Дзед футбаліста — Рамана Мусаліні, малодшы з сыноў лідара італьянскіх фашыстаў. Ён быў піяністам і мастаком.

Фларыяні — гэта прозвішча бацькі Рамана. Пры гэтым Алясандра ў доўгіх разборах з чыноўнікамі настаяла, каб у футбаліста было падвойнае прозвішча. Сам Рамана казаў, што палітыкай не цікавіцца, аднак лічыць свайго прадзеда важнай фігурай у гісторыі Італіі.

Сімвалічна, што першым прафесійным клубам Фларыяні Мусаліні ў 2022 годзе стаў рымскі «Лацыа», фанаты якога прытрымліваюцца ўльтраправых поглядаў. Ёсць папулярнае меркаванне, што за «Лацыа» заўзеў і Беніта Мусаліні, аднак у гісторыкаў іншы пункт гледжання: яны лічаць, што любімым клубам дучэ была «Балоння» — каманда з яго роднай правінцыі.

За «Лацыа», зрэшты, праўнук дыктатара ў афіцыйных матчах пакуль не згуляў. У мінулым сезоне рымляне аддалі Мусаліні ў арэнду «Пескары», а ў цяперашнім чэмпіянаце правы абаронца гуляе за «Юве Стабію» — таксама ў арэндзе. Каманда Рамана ідзе на чацвёртым месцы ў другім італьянскім дывізіёне.

Каментары2

  • Gorliwy Litwin
    23.12.2024
    У шчырых люццоў памяць заўжды і паўсюль кароткая. Кажуць што могуць паўтарыць.
  • Woodoo Cult
    26.12.2024
    Балоння? Really?

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць