Свет1212

«Расія ніколі нас не падманвала, у адрозненне ад Украіны». Славацкі прэм'ер пагардліва выказаўся пра Зяленскага і ўкраінцаў

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі нібыта ездзіць па Еўропе, каб «жабраваць» і «шантажаваць іншых». Ён сказаў гэта падчас выступлення на пасяджэнні парламенцкага камітэта 10 студзеня, піша «Еўрапейская праўда».

Уладзімір Зяленскі вітаецца з Робертам Фіца на саміце Еўрасаюза ў Бруселі. 17 кастрычніка 2024 года. Фота: AP Photo/Omar Havana 

«Ён [Зяленскі] ходзіць па той Еўропе, проста жабруе і шантажуе іншых, просіць грошай. Гэта проста павінна спыніцца», — заявіў славацкі прэм'ер.

Пасяджэнне парламенцкага камітэта было склікана славацкай апазіцыяй, якая патрабавала ад Фіца тлумачэнняў адносна яго сустрэчы з кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным у Маскве, а таксама інфармацыі пра далейшыя крокі Славакіі ў сувязі са спыненнем транзіту расійскага газу праз Украіну.

Фіца расказаў, што ў пытанні транзіту газу з Украіны на тэрыторыю Славакіі было падрыхтавана два варыянты рашэнняў, якія нібыта былі ўзгодненыя прэм'ер-міністрам Дзянісам Шмыгалём. Адным з іх павінна была стаць дамоўленасць паміж Расіяй і Азербайджанам, каб азербайджанскі газ паступаў у Славакію. Але, са слоў Фіца, Зяленскі сарваў гэтую дамоўленасць.

Другім варыянтам была прапанова славацкай кампаніі SPP стварыць даччыную кампанію на расійска-ўкраінскай мяжы, каб ужо нібыта славацкі газ з Расіі транспартаваўся ў Славакію праз Украіну.

Фіца назваў прэзідэнта Украіны ненадзейным і сказаў, што часам ён «сыты ім па горла». У той жа час ён заявіў, што Расія заўсёды была надзейным партнёрам, калі гаворка ішла пра пастаўкі энерганосьбітаў.

«Расія ніколі нас не падманвала, у адрозненне ад Украіны. Я памятаю сітуацыю ў 2009 годзе, калі я быў ва Украіне, калі я звярнуўся да ўкраінскай прэм'ер-міністаркі Цімашэнкі з просьбай даць нам з рэзервуараў, якія яны маюць у заходняй частцы Украіны, трохі газу. Я атрымаў адказ, што мяне паслалі да д'ябла. Гэта тыповыя ўкраінцы», — паскардзіўся Фіца.

Тым часам прэзідэнт Славакіі Петэр Пелегрыні заявіў, што адмаўляецца ехаць з афіцыйным візітам у Кіеў з-за таго, што Украіна спыніла транзіт расійскага газу. Акрамя таго, у сувязі з прыпыненнем транзіту газу Фіца агучыў спіс пагроз на адрас Кіева, сярод якіх — прымяненне вета на рашэнні ЕС па Украіне.

Каментары12

  • Грошы не пахнуць
    11.01.2025
    Адпрацоўвае в'етнамски гатэль.
  • барадзед
    11.01.2025
    тры гады ім было пляваць на вайну, на газ, на Украіну
    Украіна тры гады вайны выконвала абавязкі па кантракце, як кантракт скончыўся гэтыя чамусьці завылі
  • Нюанс
    12.01.2025
    Дядя, твоя страна воевала на стороне фашистов, в том числе и в Украине.
    К вопросу о предательстве.

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі12

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Пюрэ, мяса па-французску і вішня ў двары. Арына Сабаленка паказала сямейнае застолле ў бабулі ў Беларусі15

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома16

У Мінску з'явіцца 15 новых тралейбусных маршрутаў1

ЗША папярэдзілі Еўропу, што праз вайну з Іранам пастаўкі ўзбраення могуць адкласці гадоў на пяць4

Навукоўцы высветлілі, калі Зямля можа страціць кіслародную атмасферу4

Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ4

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»34

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі12

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць