Грамадства5050

Наўседа пракаментаваў выкарыстанне Пагоні ў дызайне пашпартоў Новай Беларусі

Раней гэтым былі незадаволены некаторыя літоўскія кансерватары.

Пашпарт Новай Беларусі. Фота: Офіс Ціханоўскай

Пасля таго, як Офіс Ціханоўскай анансаваў выдачу першых пашпартоў Новай Беларусі, частка літоўскіх кансерватараў абурылася выкарыстаннем у дызайне герба Пагоня. Яны заявілі, што гэты вершнік на кані — літоўскі герб «Віціс», а таму беларуская апазіцыя не мае на яго правоў.

Раней літоўскія чыноўнікі ўжо адказвалі актывістам, што не бачаць падстаў для такой прэтэнзіі. Цяпер сітуацыю пракаментаваў і прэзідэнт Літвы.

Гітанас Наўседа выказаўся, што «Віціс» — літоўскі сімвал, але яго могуць выкарыстоўваць народы, «якія вызнаюць свабоду і не падзяляюць погляды Пуціна», паведамляе літоўскае агенцтва BNS. 

«Калі мы гаворым пра сапраўднае адзінства нашых народаў — я маю на ўвазе тых народаў, якія вызнаюць свабоду і не падзяляюць погляды Пуціна — я думаю, што мы сапраўды можам дазволіць ім выкарыстоўваць той сімвал, які адлюстроўвае для мяне Літву», — сказаў Наўседа.

У выкарыстанні Пагоні ў дызайне пашпартоў Новай Беларусі ён не бачыць праблемы. Але дадаў, што трэба абмеркаваць юрыдычныя і дыпламатычныя дэталі праекта.

Перад гэтым дэпутаты Сейма ад партыі «Саюз Айчыны — хрысціянскія дэмакраты Літвы» (сярод іх, напрыклад, Лаўрынас Кашчунас) выказалі занепакоенасць з нагоды выкарыстання Пагоні ў пашпартах Новай Беларусі.

У Міністэрстве замежных спраў Літвы на іх заяву адказалі, што літоўскі дзяржаўны герб у дызайне тых пашпартоў не выкарыстоўваецца.

Каментары50

  • Паноня спрадвечна нашая
    19.01.2025
    У мяне такое адчуванне, што калі Беларусь стане дэмакратычнай, верне свае сімвалы Пагоню і БЧБ, і захоча ўступіць у ЕС, мне бачыцца, што летувіскія палітыкі будуць усяляк выступаць супраць уступлення нас у ЕС, будуць прымушаць каб беларусы змянілі герб ды спынілі выкарыстоўванне «летувіскага» Віціса. Будзе нейкі падобны прыклад як з Паўночнай Македоніяй, вось паглядзіце.
  • напрыклад
    19.01.2025
    Мелодыя дзяржаўнага гімна Фінляндыі, напісаная фінскім кампазітарам Фрэдрыкам Пацыюсам, з'яўляецца таксама мелодыяй дзяржаўнага гімна Эстоніі ўжо болей, як сто гадоў. Ніводзін фінскі палітык ніводнага разу не выказаў "занепакоенасці" на адрас Эстоніі з гэтае нагоды. Узор для "часткі літоўскіх кансерватараў".
  • Directed by Robert B. Weide
    19.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У школах і дзіцячых садах дазволяць выкарыстоўваць электраабагравальнікі

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым7

«Ведаеце, Лукашэнка не прэзідэнт». Яны так усміхнуліся, кіўнулі». Дэпартаваны з Грузіі Леў Міхееў расказаў, як з ім абыходзіліся ў Арменіі3

Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам ФОТАФАКТ35

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі2

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць