Грамадства4444

Цапкала разаслаў па усім Еўрасаюзе скаргі на Ціханоўскую і іншых стваральнікаў пашпарта Новай Беларусі

Адзін з удзельнікаў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года Валерый Цапкала, які цяпер знаходзіцца на эміграцыі, падаў ад імя сваёй арганізацыі Беларускі дэмакратычны форум, запыт на правядзенне расследавання адносна выдачы «пашпартоў Новай Беларусі». Адрасатамі запытаў сталі дзяржаўныя органы Літвы, копіі ж разасланыя ў МЗС і МУС краін Еўрасаюза, а таксама ў еўрапейскія структуры і міжнародныя арганізацыі.

У запыце Цапкала падымае шэраг пытанняў, якія яму падаюцца важнымі. Так, ён цікавіцца: 

  • якія прававыя падставы існуюць для выдачы такіх дакументаў і ці законна збіраць для яго выдачы персанальныя даныя ўнутры ці звонку Еўрасаюза;
  • ці будзе гэты пашпарт афіцыйным дакументам, які сведчыць асобу, у адпаведнасці з дырэктывай ЕС 2019/1157/EC;
  • ці можа гэта дакумент расцэньвацца як падроблены з прыцягненнем асоб, якія яго прад'яўляюць, да крымінальнай адказнасці;
  • для якіх мэт збіраюцца персанальныя даныя грамадзян Беларусі і ці адпавядае збор, захоўванне і абарона такіх даных патрабаванням GDPR і адпаведным гарантыям для грамадзян, уключаючы бежанцаў?
  • ці можа хто гарантаваць, што сабраныя звесткі не будуць перададзеныя спецслужбам рэжымаў Лукашэнкі ці Пуціна.

Цапкала падаў гэтыя запыты, як ён сцвярджае, «улічваючы значную грамадскую занепакоенасць, патэнцыйныя рызыкі бяспекі для грамадзян» і просіць правесці расследаванне і даць публічнае заключэнне».

Адрасатамі запытаў сталі Генеральная пракуратура і Міністэрства ўнутраных спраў Літвы, копіі накіраваныя кіраўніцтву Літвы, міністрам замежных спраў ЕС, міністрам унутраных спраў ЕС, Інтэрполу, Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі і прадстаўнікам Еўрапейскай камісіі.

Беларускі дэмакратычны форум, ад імя якога Валерый Цапкала накіроўвае запыты, быў створаны ім у 2021 годзе. Раней з Цапкалам у яго рамках супрацоўнічалі такія дзеячы, як Вольга Карач і Дзмітрый Балкунец, але ці утрымліваецца гэты саюз дагэтуль, дакладных звестак няма. 

Каментары44

  • Ну, на апошняе пытанне
    18.01.2025
    І я адкажу.
    Абсалютна стоадсоткава гарантавана
    Што ўсе дадзеныя уцякуць.
    Так што майце наўвазе.
  • Так
    18.01.2025
    А данос у сваю любімую Расію напісаў нічым ліст да Пуціна ў 2020?

    Агідна ад гэтага і іншых прарасейскіх "новаапазіцыйных".
  • Жора
    18.01.2025
    Чаму НН апрыёры займае офісны бок і называе пытанні Цапкалы "скаргамі"? НН не цікавяць адказы і бяспека беларускіх грамадзян?

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?23

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?23

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць