Свет33

ЗША прыпынялі пастаўкі зброі Украіне, але ўжо аднавілі

Паводле даных агенцтва Reuters, прыпыненне вайсковых паставак ЗША адбылося на мінулым тыдні, а аднавіліся яны ўжо ў гэтыя выхадныя. 

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Ні ЗША, ні Украіна пра прыпыненне паставак публічна не гаварылі. Усё гэта адбываецца на фоне таго, як адміністрацыя Дональда Трампа абмяркоўвае сваю далейшую палітыку ў дачыненні да Украіны.

Супрацоўнікі адміністрацыі Трампа разыходзяцца ў меркаваннях адносна таго, наколькі ЗША павінны аказваць дапамогу Кіеву, адпраўляючы зброю са сваіх запасаў, сказала адна з крыніц Reuters. І гэтая кароткая паўза ў пастаўках сведчыць, наколькі інтэнсіўнае абмеркаванне ідзе ўнутры адміністрацыі.

Белы дом на запыт журналістаў адносна непасрэднага каментара не адказаў.

З таго часу, як Дональд Трамп заняў пасаду прэзідэнта ЗША, ён не абвяшчаў пра новыя пакеты вайсковай дапамогі Украіне, але меркавалася, што пастаўкі, ухваленыя Джо Байдэнам, працягнуцца яшчэ некалькі месяцаў.

Тым часам Трамп падпісаў указ аб прызначэнні Кіта Келага спэцпрадстаўніком па Украіне і Расіі. «Мы дасягнулі значнага прагрэсу ў дачыненні да Расіі і Украіны», — сказаў ён, не ўдакладняючы падрабязнасцяў.

Таксама Трамп выказаў зацікаўленасць у набыцці ўкраінскіх рэдказямельных металаў у абмен на дапамогу з боку ЗША.

Каментары3

  • Чубаты гвяздабол
    03.02.2025
    Гэтая навіна сведчыць пра тое, што ў адміністрацыі Трампа няма паслядоўнай пазіцыі.
  • Васіль
    03.02.2025
    Чубаты гвяздабол, давай Байдэна назад!
  • бабруйчанін
    04.02.2025
    Падобны "хаос"штурханне гальмаванне у дзеяннях паводзінах прывядзе да вялікага піз.ца .На Штаты мне..по.ніяк
    Шкада Украіну украінцаў яшчэ болей сабе Беларусь беларусаў
    Неяк 5 год пратрымалісь)) болей ))
    Пережывем і..Трампа Маску..
    Была Есць Будзе

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі14

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць