Грамадства1010

Абмеркавалі статус беларускіх добраахвотнікаў і вяртанне палонных. Падаляк і Лябедзька сустрэліся ў Кіеве

Дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька і дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк правялі рабочую сустрэчу ў Кіеве, піша «Парламенцкі канал».

«Як заўсёды гэта фармат шчырай размовы з элементамі кансультацый. Мне было цікава зразумець, колькі месца ў працоўным графіку Зяленскага займае Беларусь. Дык вось, як сцвярджае Падаляк, Лукашэнка ва ўкраінскай палітыцы ў раёне статыстычнай пагрэшнасці. А вось будучыня Беларусі, гэта тое, што рэальна прысунічае ў галаве ўкраінскага прэзідэнта. Тут ёсць разуменне, што без дэмакратычнай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы», — сказаў Лябедзька.

Падаляк таксама адзначыў пэўныя зрухі і змены ў прававым статусе беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне і выказаў спадзеў, што гэты працэс будзе мець пазітыўную дынаміку. Падрабязнасці гэтага не прыводзяцца. 

Таксама Падаляк адзначыў, што прэзідэнт Украіны мае мэту вярнуць з расійскіх вязніцаў усіх палонных. што змагаліся за свабоду Украіны, не зважаючы якой яны нацыянальнасці.

Каментары10

  • Адна балталогія
    20.03.2025
    Хоць адзін дрон перадаў дабраахвотнікам? Ці з пустымі рукамі прыехаў у Кіеў?
  • Ад Райскі
    20.03.2025
    Адна балталогія,
    Не, там іншая тэма. Замацаваць за сабой права рабіць голас ад Беларусі і гэткім чынам выбудоўваць на будучыню легітымнасць сваёй палітычнай дзейнасці ў Беларусі.
  • Лябедзька не падпісаў Мемарандум Канферэнцыі ПКК
    20.03.2025
    Пытаннечка, Лябедзька адмовіўся падпісаць Мемарандум Канферэнцыі ПКК Шлях да Волі 29.12.2023.
    Прайшло ўжо 1 год і 3 месяцы.
    Да сіх пор не падпісаў.

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць