Аляксей Зелянко фатаграфуе ўдзельнікаў акцыі.
...і дае каментар «Белсату».
Студэнты розных нацыянальнасцяў пісалі свае пажаданні на сімвалічных паштоўках. (Гэтае і наступныя фота - «Еўрарадыё»).
Так выглядала паштоўка да беларусаў.
І другая, скіраваная да ўлады.
У Варшаве на Дзень Волі моладзь з ініцыятывы «Wolna Białoruś» зладзіла арыгінальную акцыю: для беларусаў і уладаў Беларусі былі намаляваныя дзве гіганцкія паштоўкі. Усе ахвочыя запрашаліся пакінуць на паштоўках свае віншаванні і пажаданні. Адбывалася акцыя каля брамы Варшаўскага ўніверсітэту.
Сярод прысутных на мерапрыемстве быў заўважаны прэс-сакратар Амбасады Беларусі ў Варшаве Аляксей Зелянко. Спачатку ён прагульваўся побач, а калі пачалі раскладаць паштоўкі пачаў фатаграфаваць арганізатараў і ўдзельнікаў акцыі. Да сакратара падышла здымачная група тэлеканала «Белсат». На пытанне, што ён тут робіць, сп. Зелянко спачатку адказаў па-польску, а потым ужо па-расійску патлумачыў, што выпадкова прагульваўся побач і пабачыў для сябе нешта цікавае.