Культура22

У Бярозе адкрылі мемарыяльную дошку прэзідэнту Акадэміі навук Беларусі, расстралянаму за тэрарызм

Мемарыяльная дошка ўсталяваная на вуглу дома № 1 па вуліцы Паўла Горына-Каляды. Яе адкрыццё прымеркавана да Дня дзяржаўных сімвалаў Беларусі. Беларускай мове на мемарыяльнай дошцы ў гонар беларускага навукоўца месца не знайшлося — надпісы выкананы толькі па-руску.

Мемарыяльная дошка Паўлу Горыну-Калядзе ў Бярозе. Фота: BEREZA.BY

У 2000 годзе на будынку Інстытута гісторыі НАН Беларусі была ўстаноўлена іншая мемарыяльная дошка ў гонар другога прэзідэнта Беларускай акадэміі навук. 

Павел Горын (сапраўднае прозвішча Каляда) нарадзіўся ў Бярозе-Картузскай у 1900 годзе. У час Першай сусветнай вайны быў у эвакуацыі. Вярнуўся на радзіму ў 1919 годзе, удзельнічаў у польска-савецкай вайне, быў камендант Пружанаў.

Павел Горын-Каляда побач з Якубам Коласам. Фота: Мінская праўда

Пасля вайны скончыў маскоўскі Камуністычны ўніверсітэт імя Я. М. Свярдлова, пазней - Інстытут чырвонай прафесуры. Працаваў рэдактарам савецкіх часопісаў, намеснікам дырэктара Інстытута гісторыі Камуністычнай акадэміі.

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі Паўлу Горыну-Калядзе ў Бярозе. Фота: BEREZA.BY
Адкрыццё мемарыяльнай дошкі Паўлу Горыну-Калядзе ў Бярозе. Фота: BEREZA.BY

Пасля таго, як Усевалад Ігнатоўскі быў зняты з пасады і скончыў жыццё самагубствам пасля аднаго з допытаў у АДПУ па сфальсіфікаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі», у 1931 годзе Павел Горын быў выбраны новым прэзідэнтам Беларускай акадэміі навук. Пры ім акадэмія была рэарганізавана, пачала стварацца сістэма падрыхтоўкі навуковых кадраў - інстытут аспірантуры і дактарантура.

У 1931-1936 гг. Горын з’яўляўся членам ЦК КП(б)Б і кандыдатам у члены яго Бюро, а таксама членам ЦВК і Прэзідыума ЦВК Беларускай ССР. 

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі Паўлу Горыну-Калядзе ў Бярозе. Фота: BEREZA.BY

У 1936 годзе быў пераведзены ў Маскву, загадчык кафедры гісторыі СССР МДУ, рэдагаваў таксама аддзел гісторыі Вялікай Савецкай Энцыклапедыі. 

У жніўні 1937 года арыштаваны НКУС і прыгавораны да расстрэлу за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі». Прысуд выкананы на маскоўскім палігоне «Камунарка». Рэабілітаваны быў у 1955 годзе.

Каментары2

  • Ёсік
    11.05.2025
    Няма большых расейцаў, чым беларусы. У аніводнага чыноўніка не ўзьнікла пытаньня - А можа па-беларуску зробім надпісы, беларус, ды шчэ забіты камунякамі па надуманай падставе. Не, толькі па-расейску, бо беларуская мова бедненькая, так самы галоўны ў краіне мовазнаўца сказаў. Дзэкаюць, цэкаюць, што жЭнШЧына, што муШЧыны, але Мы такія жа расейцы, брацьця-сестры.
  • Бяроза
    12.05.2025
    Ёсік, Мне сорамна за лукашэнкаўскіх чыноўнікаў.

Цяпер чытаюць

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру3

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінгарвыканкаме расказалі, колькі датацый выдзяляюць на грамадскі транспарт2

Брамнік футбольнага клуба «Віцебск» здзівіў гараджан незвычайным падабенствам да Марка Шагала ФОТА1

«Мінсктранс» дазволіў бясплатна перасаджвацца ў аўтобус, які стаіць бліжэй да мяжы2

«Падляшша недаацэненае новымі эмігрантамі». Беларус стварае фотапраект, прысвечаны аканіцам хат на польскім памежжы7

Мураванку Храптовічаў пад Навагрудкам прадалі за дзве базавыя адзінкі

Расійскі дрон ударыў у цэнтральны будынак СБУ ў Кіеве. Зяленскі загадаў адказаць люстэркава17

На беларускіх трасах штучны інтэлект пачаў шукаць ласёў. Як гэта працуе?1

Уіткаф і Кушнер могуць наведаць Маскву і Кіеў 5—6 верасня2

Расійскія стрымеры ідуць пешшу з Масквы ў Мінск, каб паціснуць руку Лукашэнку18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру3

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць