Будаўнікам у мінскай новабудоўлі не заплацілі за працу — і яны паламалі сцены
Падрадчык наняў падрадчыка, а той — яшчэ падрадчыкаў. Апошнім не заплацілі, і яны зламалі сцены ў новабудоўлі.

У міліцыю звярнуліся прадстаўнікі будаўнічай фірмы, якая ўзводзіць шматпавярховік: у недабудаваным доме нехта пашкодзіў гіпсакардонныя сцены і перакрыцці.
Аказалася, што да гэтага датычныя двое рабочых, паведамляе «Міліцыя Мінска».
19‑гадовы і 22‑гадовы хлопцы расказалі, што працавалі без афіцыйных дамоў, а абяцаных грошай не атрымалі. Тады яны вырашылі знішчыць вынік уласнай працы. Сцены і фурнітуру яны ламалі нагамі і падручнымі прадметамі.
Высветлілася, што рабочых наняла фірма-падрадчык, да якой звярнуўся генеральны падрадчык. Грошы за ўвесь аб’ём работ ён пералічыў, але фірма-пасярэднік разлічылася не з усімі майстрамі.
Каментары