Свет

ЗША пакуль не плануюць уводзіць новыя санкцыі супраць РФ

Еўрапейскія лідары гатовыя пачакаць да магчымай сустрэчы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і расійскага лідара Уладзіміра Пуціна ў Турцыі, перш чым штурхаць ЗША да ўвядзення новых санкцый супраць Масквы, піша Bloomberg.

Фота: Walter Bibikov / Getty Images

«Паводле звестак крыніц, амерыканскі бок хоча даць магчымасць правесці перамовы паміж Расіяй і Украінай у чацвер, перш чым узмацняць ціск на Пуціна», — піша выданне.

Адначасова, калі Пуцін адмовіцца ад сустрэчы з Зяленскім або Расія не пагодзіцца на неадкладнае і безумоўнае спыненне агню ў чацвер, еўрапейскія лідары будуць заклікаць прэзідэнта Дональда Трампа выканаць сваю пагрозу ўвесці санкцыі супраць Масквы.

Адміністрацыя Трампа раней падрыхтавала варыянты ўзмацнення эканамічнага ціску на Расію. Трамп заяўляў, што «ЗША і іх партнёры ўвядуць дадатковыя санкцыі», калі перамір'е не будзе выконвацца.

У той жа час падчас размоў паміж амерыканскімі і еўрапейскімі чыноўнікамі ў панядзелак амерыканскі бок не даў выразнага адказу, ці гатовы ён, як і раней, уводзіць санкцыі супраць Расіі, калі напады працягнуцца на гэтым тыдні, або што ён будзе рабіць, калі Пуцін адмовіцца ад сустрэчы з Зяленскім і працягне нападаць на Украіну.

Уладзімір Пуцін прапанаваў правесці прамыя перамовы паміж расійскім і ўкраінскім бокам у Стамбуле. Украінскі лідар Уладзімір Зяленскі наўпрост заявіў, што паедзе ў Стамбул 15 мая і будзе асабіста чакаць там Пуціна. Магчыма, туды прыйдзе і Трамп.

Каментары

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць