Свет11

Марка Рубіа выказаў расчараванне пасля сустрэчы з Лаўровым

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа паведаміў, што Злучаныя Штаты расчараваныя тым, што не адбываецца прагрэсу ў мірных перамовах па вайне ва Украіне. Ён заявіў пра гэта пасля сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, падкрэсліўшы, што, нягледзячы на расчараванне, ЗША маюць намер працягваць дыпламатычныя кантакты.

Марка Рубіа. Фота: Saul Loeb, Pool Photo via AP

Акрамя таго, Рубіа расказаў, што Штаты вядуць перамовы з некаторымі краінамі, такімі як Іспанія і Германія, наконт паставак дадатковых зенітна-ракетных комплексаў Patriot для Украіны. Па яго словах, ідзе актыўны пошук «крэатыўных» шляхоў забеспячэння Кіева абаронным узбраеннем.

Ён таксама паведаміў, што адміністрацыя Дональда Трампа разглядае магчымасць увядзення новых санкцый супраць Расіі. Для гэтага могуць выкарыстоўвацца як дзейныя паўнамоцтвы прэзідэнта, так і магчымы новы закон, які зараз абмяркоўваецца з Кангрэсам.

Што да паставак зброі Украіне, то Рубіа растлумачыў, што прыпыненне некаторых паставак было часовым — звязаным з пераглядам запасаў Пентагонам. Але цяпер пастаўкі працягваюцца за кошт сродкаў, выдзеленых яшчэ папярэдняй адміністрацыяй.

Што тычыцца самога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, то ён неаднаразова меў тэлефонныя размовы з Уладзімірам Пуціным і казаў, што тыя былі «прыемнымі». Аднак на фоне расійскіх удараў па Украіне нават ён прызнаў, што словы Пуціна не вартыя даверу.

8 ліпеня Трамп зрабіў адну з самых рэзкіх заяваў на адрас Пуціна з 2016 года, назваўшы яго словы «поўнай лухтой» (bullshit) і паабяцаў павялічыць вайсковую падтрымку Украіны. На пытанне пра новыя санкцыі супраць Расіі ён адказаў: «Разглядаю такую магчымасць».

Каментары1

  • Alex
    10.07.2025
    Лапидарный миротворец тянет очередного кота за хвост)

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць