Свет11

«Калі ты хочаш вайны — мы ўзброім Украіну, а Еўропа за гэта заплаціць». Прадстаўнік ЗША пры НАТА расказаў пра сігнал Пуціну

ЗША спыняюць бязвыплатнае фінансаванне вайсковай дапамогі Украіне, але не адмаўляюцца ад дапамогі ўвогуле, заявіў пастаянны прадстаўнік краіны пры НАТА Мэцью Уітакер у эфіры Fox News.

Мэцью Уітакер. Фота: Wikimedia Commons

«Прэзідэнт Трамп прыняў вельмі разумнае рашэнне і заключыў пагадненне з НАТА, згодна з якім Еўропа і Канада будуць аплачваць ўзбраенне, а ЗША — вырабляць яго.

Гэта таксама пасылае Уладзіміру Пуціну вельмі выразны сігнал: «Мы далі табе шанец на мір. Прэзідэнт Трамп — міратворац. Але калі ты хочаш вайны — мы ўзброім Украіну, а Еўропа за гэта заплаціць», — сказаў Уітакер.

«Відавочна, што мы ствараем найлепшыя сістэмы ўзбраення ў свеце, і ўсе хочуць іх атрымаць.

Мы будзем аддаваць прыярытэт пастаўкам гэтых узбраенняў Украіне», — запэўніў амерыканскі прадстаўнік пры НАТА.

Ён лічыць гэта сур'ёзным крокам да завяршэння вайны.

«За апошнія 18 месяцаў Расія захапіла каля аднаго адсотка ўкраінскай тэрыторыі. Гэта не поспех. Кожны дзень яны страчваюць тысячы салдат. Надта шмат мірных жыхароў ва ўкраінскіх гарадах атрымліваюць раненні. Так што, па-мойму, гэта наступны важны крок да заканчэння канфлікту.

Але калі Уладзімір Пуцін наважыцца працягваць вайну на ўкраінскай зямлі, Злучаныя Штаты будуць прадаваць зброю Еўропе, каб Украіна магла абараняцца», — адзначыў Мэцью Уітакер.

Каментары1

  • Лапідарны сігнал
    14.07.2025
    Добра што не пердануў

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць