Грамадства

Мінкульт вызначыў зоны аховы былой Валадаркі

Міністэрства культуры вызначыла будынкі на вуліцы Валадарскага ў Мінску, якія падлягаюць ахове як матэрыяльныя нерухомыя гісторыка-культурныя каштоўнасці.

Гэта прадугледжана пастановай ведамства ад 19 чэрвеня 2025 года №61, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале,.

Дакументам зацверджаны праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных па вул. Валадарскага, 2 (там быў комплекс будынкаў СІЗА), 4 (там быў Тэхнабанк), 6 у Мінску.

На плане, які прыкладаецца да пастановы, адзначаны тыя аб’екты, што не будуць знесены. Гэта не толькі сам замак, але і службовы дом, рэшткі былых цейхгаўза (будынкі для захоўвання амуніцыі і зброі) і лазні. Шэраг іншых пабудоў можа быць знесены.

У той жа час тэрыторыя вакол Пішчалаўскага замка адзначана як ахоўная зона. На ёй забаронена ўзвядзенне новых будынкаў, акрамя «аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе навукова-даследчых прац».

Раней паведамлялася, што пасля рэканструкцыі на тэрыторыі былой турмы (СІЗА перабралася ў Калядзічы) застанецца пяць будынкаў: сам замак, аднапавярховы будынак за ім, а таксама аб’екты першай лініі з боку вуліцы Валадарскага, якія цяпер схаваныя за агароджай.

Астатнія будынкі, а таксама плот будуць дэмантаваныя. Тэрыторыя стане адкрытай. На ёй запланавана плошча для масавых мерапрыемстваў, прадугледжана месца для ўстаноўкі мабільнай сцэны. Таксама з’явяцца прагулачная зона і паркоўка.

На цокальным і першым паверхах замка будуць размешчаныя аб’екты грамадскага харчавання з асобнымі ўваходамі. На другім і трэцім паверхах плануюцца адміністрацыйныя памяшканні. Як паведамляюць аўтары канцэпцыі, магчыма, там з’явяцца каворкінг, выставачная галерэя, турыстычнае бюро ці іншыя офісы, арыентаваныя на абслугоўванне кліентаў. Для супрацоўнікаў адміністрацыйнай зоны адкрыюць кафетэрый.

Каментары

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 45

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

Чыноўнікі расказалі, калі ў Беларусі адновяць унутраныя авіярэйсы1

Ашчадзілі $1000 на паездцы, але пашкадавалі. Беларусы расказалі, як з'ездзілі на адпачынак у Егіпет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 45

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць