Свет88

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%

Пра гандлёвую здзелку паміж ЗША і Еўрасаюзам амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп заявіў журналістам пасля сустрэчы са старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен у Шатландыі.

Урсула фон дэр Ляен і Дональд Трамп на сустрэчы ў Шатландыі. Скрыншот трансляцыі

«Мы дасягнулі пагаднення. Гэта выгадная здзелка для ўсіх», — сказаў Трамп. Ён дадаў, што гэта «своеасаблівае партнёрства».

Паводле слоў Трампа, мыта на імпарт еўрапейскіх тавараў у ЗША складзе не менш за 15% — апусціць яго ніжэй за гэтае значэнне Вашынгтон не зможа. Акрамя таго, ЕС будзе закупляць у ЗША энерганосьбіты на суму 750 мільярдаў долараў і інвестуе ў амерыканскую эканоміку «на 600 мільярдаў даляраў больш, чым ужо інвестуе», сказаў Трамп (цытуецца па CNN). Таксама ЕС пагадзіўся адкрыць рынкі краін для гандлю з ЗША з нулявымі тарыфамі і закупіць «вялізную колькасць» ваеннай тэхнікі.

Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен паведаміла, што бакам удалося заключыць выгадную здзелку. Як адзначае Bloomberg, пагадненне было дасягнута менш чым за тыдзень да ўступлення ў сілу павышаных мытаў у 50%, якімі Трамп раней пагражаў Еўрасаюзу.

Каментары8

  • Шоў
    27.07.2025
    Бюракратка Еўразвязу нешта заключае з сапраўдным Прэзідэнтам ЗША, абраным людзьмі. Закат Еўропы відавочны.
  • Indrid Cold
    27.07.2025
    Шоў, у закат Еўропы вераць толькі людзі з двузначным IQ :)
  • Ну-ну
    27.07.2025
    Шоў, ляпідарна геніяльныя па клясыцы дэманструюць брак нейкіх падставовых навыкаў да вэрыфікацыі інфы ў інтэрнэце раз ня ведаюць, што старшыню Эўрапейскай камісіі абірае Эўрапейскі парлямэнт, які фармуецца прамымі выбарамі жыхароў.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць