Здарэнні100100

Ігар Случак збіў Алеся Пілецкага. Справай займаецца паліцыя

Ніводзін з бакоў не хоча каментаваць сітуацыю.

Ігар Случак

Бойка паміж папулярызатарам беларускай мовы Ігарам Случакам і журналістам «Радыё Свабода» Алесем Пілецкім адбылася ў Вільні раніцай 3 жніўня.

Пра канфлікт напісала ў фэйсбуку Аліна Нагорная — сузаснавальніца беларускай прасторы «Золак» і аўтарка кнігі «Мова 404» пра дыскрымінацыю беларускай мовы. Яны з Ігарам Случаком маюць двух дзяцей. Апошнім часам яны жывуць паасобку, але разам гадуюць дзяцей.

Аліна Нагорная і Ігар Случак. Фота: фэйсбук Аліны Нагорнай

Нагорная расказала, што Случак у яе кватэры біў чалавека па галаве нагамі ў ботах і шкляной бутэлькай, але не паведаміла, хто быў ахвярай.

Імя Алеся Пілецкага — вядомага журналіста «Радыё Свабода» і аўтара папулярнага цыкла фэйсбук-допісаў «Давай, пака» — назваў сам Случак.

Алесь Пілецкі. Скрыншот: «Радыё Свабода»

Як вынікае з допісу Случака, ён быў непрыемна ўражаны, калі ўбачыў Пілецкага разам з Нагорнай.

«Камунікацыя паміж намі была такая, што пасля майго візіту яны двое выправіліся ў паліцыю і напісалі на мяне заяву», — прызнаў моўны актывіст, не ўдакладняючы абставіны.

Інтэрнэт-супольнасць, хутчэй, стала на бок Нагорнай — яе два допісы па тэме сабралі 390 і 190 лайкаў адпаведна (другі допіс тут). Пост Случака з яго тлумачэннямі набраў 120 лайкаў.

Усе трое ўдзельнікаў канфлікту, да якіх звярнулася «Наша Ніва», не сталі дадаткова каментаваць сітуцыю. Нагорная і Случак вырашылі не рабіць гэта публічна, Пілецкі не прачытаў паведамленне з просьбай аб каментары.

Падобныя гісторыі могуць вырашацца альбо ў крымінальным, альбо ў грамадзянскім працэсе. Мяркуючы па кантэксце, Пілецкі і Нагорная паспрабавалі пайсці па шляху крымінальнага пераследу Случака.

У залежнасці ад цяжкасці пашкоджанняў за збіццё чалавека агрэсару можа пагражаць па літоўскім заканадаўстве ад штрафу і прымусовых прац да рэальнага зняволення.

Каментары100

  • Filipp
    10.08.2025
    Усё зразумела, яна выстаўляе сябе ахвярай, а былога монстрам + гуляе ў "трохкутнік".
  • Дах едзе
    10.08.2025
    Жыццёвыя сітуацыі здараюцца, але здольнасць даць рады эмоцыям і не кідацца ў бойку залежыць ад агульнага эмацыйнага стану.

    Дах ад'ехаць можа не толькі ад алкаголю, але і на фоне дэпрэсіі і іншых абставінаў. Але ёсць такі заўсёды мяжа адэкватнасці. А то бац — і ты ўжо крымінальнік.

    [Зрэдагавана]
  • Гопнік
    10.08.2025
    Можа, варта было б у паліцыі ўзяць каментар, ці займаюцца яны гэтай справай? Я не выключаю, што няма ніякай справы і блізка. У літоўскіх паліцыянтаў справаў хапае і так, каб яшчэ маргінальныя разборкі беларусаў расследаваць.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска5

Завяршыла кар’еру і працавала ў «Жабцы». Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя медалі на чэмпіянаце Польшчы2

Прадавец кітайскіх электрамабіляў, які будаваў маштабныя планы, абвясціў аб банкруцтве

Каля «Інстытута культуры» знайшлі цела 26‑гадовага мінчука. Забойцу вызначылі праз 16 гадоў4

Імя «героя СВА», што пракруціў у фарш 8‑месячную дачку, занеслі на вайсковы мемарыял8

На Камароўцы пачалося паляванне на сала і мяса — што і колькі каштуе на рынку ў кастрычніку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць