Культура1313

На рэканструкцыі Чырвонага касцёла будаўнікі збіраліся выкінуць пакінутыя там іконы і кнігі

Але на гэта звярнулі ўвагу вернікі — рэчы атрымалася выратаваць, піша katolik.life. 

Фота: katolik.life

У мінскім Чырвоным касцёле (святога Сымона і святой Алены) працягваецца рэканструкцыя.

Вернікі даведаліся, што будаўнікі па ўказанні ўласніка касцёла, дзяржпрадпрыемства «Мінская спадчына», збіраліся выкінуць адтуль абразы, кнігі, іншыя рэлігійныя прадметы, якія «не забралі адказныя асобы».

Здымкі з пакінутымі рэчамі апублікавалі ў сацсетках — тады пра гэта даведаліся вернікі. Тыя данеслі інфармацыю пра гэта да духавенства, але хуткай рэакцыі не было.

Фота: katolik.life

Таму вернікі самі пастараліся выратаваць абразы, партрэт фундатара касцёла Эдварда Вайніловіча, кнігі (у тым ліку Бібліі, лекцыянарыі, малітоўнікі), рэпрадукцыю Езуса Міласэрнага. Некаторыя рэчы ўжо знаходзіліся ў сметніку.

Як заўважае katolik.life, сярод рабочых у Чырвоным касцёле — мусульмане з Таджыкістану. Іх здзівіла такое стаўленне да рэлігіі.

«Яны былі яшчэ больш занепакоеныя сітуацыяй: які прыклад паказваюць хрысціяне прадстаўнікам іншай канфесіі ў адносінах да сваіх святыняў?», — піша партал.

Паведамлялася, што працы ў храме вядзе генпадрадчык «Мінскпрамбуд», які наняў замежных работнікаў. Рэканструкцыю павінны завяршыць у студзені 2027 года.

Каментары13

  • No
    22.08.2025
    Вернікі даведаліся, што будаўнікі па ўказанні ўласніка касцёла, дзяржпрадпрыемства «Мінская спадчына», збіраліся выкінуць адтуль абразы, кнігі, іншыя рэлігійныя прадметы, якія «не забралі адказныя асобы».
    ----------
    Уласнікі - лукашэнаўскія бязбожнікі і саўкоўскія барбары.
    Такое стаўлянье па усёй краіне, дзе знішчаецца уся гістарычная і культурная спадчына.
  • Вольга
    22.08.2025
    Манкурты і акупанты кіруюць у нашай краіне.
  • Старшыня
    22.08.2025
    Наколькі гэта ўсё-такі балюча, чытаць як калгаснікі знішчаюць усё вакол сябе

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць