Усяго патроху33

У лясах можна знайсці грыб, падобны да баравіка. Але ці варта есці?

«У мінулым годзе ўпершыню збірала і саліла, як грузды».

Злева баравікі, справа макруха яловая. Скрыншот відэа з тыктоку

Вядомы беларускі грыбнік Аляксандр Гарбацэвіч паказаў у тыктоку грыб, які сустракаецца ў нашых лясах і бывае падобны да баравіка. Гэта макруха яловая (або слімак, макрэц).

Ножка грыба жоўтая ўнізе, а шапачка пакрыта сліззю (яна мае загойвальны эфект). Праўда, форма грыба часцей іншая. Макруха лічыцца тэарэтычна ядомай. Але сам грыбнік яе не еў.

@skyforest.ai

Старуха еловая! Лучше чем боровик?!

♬ оригинальный звук - Александр Горбацевич

У каментарах дзеляцца меркаваннем тыя, хто каштаваў макруху.

«Елі, вельмі смачна. Пару гадоў таму нарваліся на яе».

«Ямо ўжо даўно, смачна, з шапачкі трэба зняць плёначку».

«Я ў мінулым годзе ўпершыню збірала і саліла, як грузды. Мне спадабаліся».

«Я ўвесь час бяру, але з такой нагой не трапляліся. Замажа макруха ўсё, што побач з грыбоў ляжыць. Пасля варкі становіцца ружовая — у смаку нічога асаблівага, але бяру для масы, калі не ахці грыбоў, а дадому несці штосьці трэба».

«Я ела і вось сёння набрала. Вельмі смачны добры грыб. Чышчу і марыную як маслякі, з ножкі таксама зразаю слізь».

«Нічога асаблівага».

«Макруху яловую збіраю шмат гадоў. На жаль, у гэтым годзе іх мала. Яны вельмі смачныя, мясістыя. Хоць пасмажыць, хоць пасаліць. Смачны грыб, у засолцы з іншымі грыбамі ў асарці — наогул казка».

Каментары3

  • Жвір
    29.08.2025
    У нас іх назва была "валуй". Дзед казаў, што ядомыя, але ня бралі, бо й патрэбных заўжды было ўдосталь.
  • feafania
    29.08.2025
    Калі жыла ў інтэрнаце ў Гаі ў Менску, то і зьбірала яго там жа. Была там паласа высаджаная елак - вось пад імі і расьлі. Нічога асаблівага на смак, але есьці можна.
  • дзед
    29.08.2025
    дзякуючы пытлівым дурням, мы ведаем, якія грыбы ядомыя.

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну34

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць