Аўто1818

Кітайскія аўто ўсё часцей сустракаюцца на беларускіх дарогах. Але ці варта іх купляць? Расказваюць уладальнікі

У Беларусі расце колькасць аўто кітайскіх брэндаў. Якія машыны карыстаюцца попытам і якія плюсы і мінусы ёсць у гэтых марак?

Кітайская экспансія беларускіх дарог

Згодна з данымі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, на долю «БелДжы» прыходзіцца каля 50-55% продажаў новых аўто афіцыйнымі дылерамі. Яшчэ да 25% прыпадае на аўтамабілі кітайскіх марак, якія вырабляюцца непасрэдна ў Кітаі.

Аднак трэба ўлічваць, што імпартам кітайскіх аўто займаюцца не толькі афіцыйныя дылеры. Да таго ж з Кітая ўвозяць і патрыманыя машыны. Таму колькасць аўтамабіляў кітайскіх брэндаў на нашых дарогах павялічваецца ў большай ступені, чым дэманструе статыстыка Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі.

Тым не менш, любоў беларусаў да аўто made in China — гэта шмат у чым любоў пад прымусам, да якой аўтааматараў прывялі санкцыі.

Якія маркі і мадэлі ў топе 

З кітайскіх брэндаў на нашым рынку лідзіруе Voyah з мадэллю Free. Апроч электраматора, які прыводзіць у рух колы, аўтамабіль мае пад капотам 1,5-літровы бензінавы рухавік, які выконвае ролю генератара, што зараджае батарэю.

Voyah Free. Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Красовер Voyah Free атрымаў папулярнасць праз прывабны знешні выгляд, функцыянальнасць і даволі высокую якасць выканання.

Беларус, які каля двух гадоў валодае такой машынай, кажа, што ў цэлым ёй задаволены, хоць у плане эканамічнасці ёсць пытанні. Асабліва калі размова ідзе пра далёкія паездкі, пры якіх матор-генератар увесь час працуе.

«Расход паліва нічым не меншы, чым у майго папярэдняга красовера, які меў дызельны рухавік», — сцвярджае аўтааматар.

Але галоўным мінусам уласнік Voyah Free называе той факт, што на гэтыя аўто моцна ўпала цана.

Два гады таму Voyah Free ў афіцыйнага дылера прадаваўся па цэнах ад 159 тысяч рублёў. Сярэдні курс даляра ў жніўні 2023 года склаў 3,15 рубля. Атрымліваецца, што Voyah Free тады каштаваў каля 50 500 даляраў.

Прайс на жнівень 2023 года. Скрыншот: voyah.by

Сёння цэны на аналагічныя новыя аўто ў дылера пачынаюцца з 108 800 рублёў, што складае каля 36 000 даляраў

Гэта даволі тыповая сітуацыя, калі цэны на кітайскія аўтамабілі моцна знізіліся. Кітайскія аўтавытворцы любяць хутка рабіць рэстайлінг і прадаваць абноўленую версію танней, чым папярэднюю.

Тыя, хто два гады таму аддаў крыху больш за 50 тысяч даляраў за новы Voyah Free, цяпер могуць паспрабаваць выручыць за іх каля 26-28 тысяч даляраў. Гэта амаль у два разы менш.

Скрыншот: av.by

Уласнік Voyah кажа, што за два гады карыстання яго аўто не мае ржы. Але тыя ж, хто працуе на аўтасэрвісах, заўважаюць, што кітайскія машыны гніюць хутчэй за еўрапейскія.

Які ён, прэміум з Кітая?

Апроч Voyah даволі папулярнымі кітайскімі брэндамі з'яўляюцца Dongfeng, Haval і BYD.

Сярод так званых прэміяльных кітайскіх марак вылучаюць Zeekr і Li Auto.

Беларус, які ў 2023 годзе прывозіў для продажу машыны Zeekr 001, кажа, што сама па сабе машына вельмі цікавая, як з візуальнага, так і з тэхнічнага пунктаў гледжання.

«Гэта сапраўды класны аўтамабіль, але дакладна не за тыя грошы, што ён спачатку каштаваў. Калі пасля Zeekr сядаеш у BMW ці Porsche — пачынаеш разумець, што кітайскім аўтавытворцам пакуль далёка да сапраўднага прэміуму», — мяркуе суразмоўца.

«Кіравальнасць у немцаў лепшая, адчуваецца, што ўсё зроблена прадумана і дасканала. У Zeekr безліч опцый, але калі параўноўваць з Porsche, то адчуваецца нейкая недапрацаванасць.

Прынамсі, па стане на 2023 год, калі розніца ў цане была не такая, як цяпер, то Zeekr для сябе мне не быў цікавы. Па цяперашніх цэнах, магчыма, варыянт нядрэнны. Галоўнае, каб перастаў так хутка губляць у цане», — лічыць аўтааматар.

Мужчына кажа, што закінуў прыгон кітайскіх аўто на продаж праз тое, што кітайскія аўтавытворцы неаднаразова зніжалі цэны на новыя машыны, як з выхадам рэстайлінгу, так і проста праз тое, што ім трэба змагацца за спажыўца.

«Магчыма, цяпер гэты працэс запаволіўся, але год-два таму цэны падалі настолькі хутка, што прывезены нядаўна аўтамабіль, які меў нібыта добры зазор у цане, станавіўся нявыгадны для перапродажу», — тлумачыць аўтамабіліст.

Цэны на новыя Zeekr 001 па стане на май 2023 года. Скрыншот: av.by ад 19.05.2023

На прыкладзе таго ж Zeekr можна ўбачыць, як вясной 2023 года такія машыны прадаваліся за 74-75 тысяч даляраў. Цяпер рэшткі новых Zeekr 001 (2024 года вытворчасці) прадаюць за 45-51 тысячу даляраў. 

А за машыны з прабегам цяпер просяць ад 30 тысяч даляраў.

Скрыншот: av.by

Якія яшчэ мінусы ў кітайскіх аўто?

Калі размова ідзе пра рэдкія мадэлі, якія не пастаўляюцца ў Беларусь афіцыйна або іх продажы былі вельмі нізкія, то іх уладальнікі сутыкаюцца з адсутнасцю запчастак у наяўнасці, паколькі прадаўцам нявыгадна трымаць іх.

Калі ў дадатак такая мадэль увогуле выпускалася ўсяго 2-4 гады, то дэфіцыт запчастак будзе яшчэ больш адчувальным. Як вынік, з часам ліквіднасць такіх машын будзе на мінімальным узроўні, што зноў жа будзе адбівацца на цане.

Каментары18

  • Wolvagen Passat
    11.09.2025
    Идиоты на китайском хламе по цене минской квартиры. Что вы будете делать с этими "машинами" после 5 лет владения?
  • на любой вкус и много
    11.09.2025
    Короч, китайцы клепают, как для сорок, чтобы блестело, сверкало, пахло, переливалось и было 1000 опции, а как, это, сверкающее, блестящее, пахнущее и с 1000 опцией обслуживать, чинить, где покупать запчасти и по какой цене продать, даже через год, это не заботы и проблемы китайцев. По большому счёту, китайский автопром ещё более одноразовый, чем европейский и американский.
    Такой подход во всём китайском.
  • Lixiang
    11.09.2025
    Wolvagen Passat , так выглядит зависть.) Это умный хлопец покупает бушный европейский хлам с пробегами 300к + и потом не может продать. Рынок поменялся сейчас эра китайских машин. А европейские никому не нужны ни у нас ни даже в ЕС.

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы не давалі павукам спаць. Наступнай ноччу тыя пачалі «адсыпацца» амаль як людзі3

У ЗША ўхвалілі продаж Украіне 500 ракет Patriot17

У Польшчы палітычны крызіс, справакаваны змаганнем за Канстытуцыйны трыбунал. Наўроцкі развярнуў самалёт і тэрмінова вярнуўся21

«Хто праз вёску едзе — спыняецца, фатаграфуе». Беларуска расказала пра гісторыю векавога дрэва на сваёй сядзібе2

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы28

У Польшчы будуць судзіць банду, якая рабавала грузавікі. З 13‑ці падсудных пяцёра беларусы

У «Белавія» расказалі, чаму ў авіякампаніі так шмат начных рэйсаў

Махляры нагрэлі двух мужчын на 101 чырвонай ружы

У Нарвегіі адрэагавалі на абразлівае выказванне Трампа з гумарам — падборкай дызайнерскіх прыбіральняў ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць