Грамадства1212

Ці змогуць самалёты «Белавія» пасля зняцця санкцый ЗША зноў лётаць у Еўропу?

11 верасня ЗША знялі санкцыі з авіякампаніі «Белавія». Пра гэта на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам паведаміў прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл. ЗША ўвялі санкцыі супраць «Белавія» 9 жніўня 2023 года. Пад санкцыямі Еўрасаюза авіякампанія знаходзіцца з снежня 2021 года. «Радыё Свабода» распытала былога супрацоўніка кампаніі, які займаўся тэхнічным абслугоўваннем, што дае адмена амерыканскіх санкцый.

Фота ілюстрацыйнае

Сяргей (імя змененае на просьбу суразмоўцы — РС) падкрэслівае, што «Белавія» усё яшчэ пад санкцыямі ЕС, а ў ЗША самалёты авіякампаніі не лёталі і раней. На ягоную думку, найперш зняцце абмежаванняў закране тэхнічныя і рэпутацыйныя пытанні для кампаніі.

«Найперш разблакуецца магчымасць прамых закупак камплектуючых. Таксама размарожваецца магчымасць абнаўляць праграмнае забеспячэнне, навігацыйныя базы даных. Гэта таксама магчымасць закупак самалётаў, тых жа Boeing. Магчыма, раней замарожаныя пастаўкі даедуць да кампаніі. Можа адкрыцца шлях для навучання пілотаў, бо раней пілоты ездзілі навучацца ў Еўропу. Магчыма, цяпер яны змогуць навучацца ў ЗША», — гаворыць суразмоўца.

Былы супрацоўнік «Белавія» прыводзіць прыклад, як раней кампанія набыла самалёты Airbus праз пасярэднікаў, а навучанне пілотаў з-за санкцый праводзілі расіяне. Пасля зняцця санкцый, на думку суразмоўцы, такое навучанне можа быць дасягальнае і ў ЗША.

Аднак зняцце санкцый не прывядзе да ўвядзення прамых рэйсаў з ЗША, дадае спецыяліст. На гэта няма тэхнічных магчымасцяў. Але гэта добра для рэпутацыі кампаніі, адзначае суразмоўца. Гаворка пра аднаўленне рэйсаў з Мінска ў Еўропу таксама пакуль не можа весціся, Еўрасаюз свае санкцыі ў дачыненні да «Белавія» не адмяняў.

«Рэпутацыйна «Белавія» шмат атрымлівае. Пазітыў таксама ў тым, што авіякампанія сыходзіць ад расійскай залежнасці. Расія цяпер прапагандуе імпартазамяшчэнне ў галіне авіябудаўніцтва. Зняцце абмежаванняў дае магчымасць пазбавіцца прымусовага набыцця расійскіх лайнераў і дэталяў», — гаворыць суразмоўца.

Каментары12

  • %
    11.09.2025
    Вядома не, што тут абмяркоўваць
  • Ох
    11.09.2025
    %, могу поспорить, что в перспективе максимум года (а скорее 6 месяцев) - смогут. Только в настоящую Европу, Вильнюс/Рига/Варшава, конечно принимать не будут.
  • Дробны над Масквой
    11.09.2025
    Барадзед, вы выступаеце за тое, каб моладзь 18+ на вучобу, на працу лятала перасадачнымі рэйсамі праз Расею? Па якой дроны перыядычна лятаюць і выбухаюць?
    Бяспека беларускай моладзі, якую вы хочаце зачыніць жалезнай заслонай ад Еўропы, вам па-барабану?

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць