Свет2121

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?

Міністр замежных спраў Кітая Ван І паабяцаў польскаму калегу Радаславу Сікорскаму дапамагчы ў пытанні з Беларуссю. Пра гэта са спасылкаю на свае крыніцы піша польская рэдакцыя Newsweek.

Міністр замежных спраў Кітая Ван І. Фота: Jakub Porzycki / NurPhoto via Getty Images

Паводле крыніц у польскім МЗС, Ван І даў зразумець Сікорскаму, што ўлады КНР «правядуць шчырую размову з Лукашэнкам» наконт сітуацыі на польскай мяжы.

У афіцыйным паведамленні гэта было сфармулявана даволі асцярожна: «Абодва бакі выказалі таксама надзею на нармалізацыю сітуацыі на польска-беларускай мяжы».

Кітайскі ўплыў можа аказацца ключавым, піша выданне. Ад запуску транзіту з Кітая ў ЕС залежыць таксама беларускі рэжым, які зарабляе на транзіце. «Праблемай можа аказацца Пуцін, бо Лукашэнка не зробіць нічога без згоды гаспадара Крамля, які імкнецца да эскалацыі», — піша Newsweek.

Выданне таксама дадае, што Польшча і Кітай па-ранейшаму маюць прынцыповыя разыходжанні ў поглядах на вайну ва Украіне. Крыніцы ў Міністэрстве замежных спраў сцвярджаюць, што ўрад Пекіна ўзмацніў сваю пазіцыю па гэтым пытанні: «Хуткае заканчэнне вайны не ў інтарэсах Кітая, бо пакуль яна працягваецца, яны гарантуюць сабе пастаўкі таннай нафты і газу».

Каментары21

  • 1
    18.09.2025
    Польша не откроет границу, пока не сменится на более демократический режим в РБ. Т.е. никогда не откроет. Путин не отдаст Беларусь Западу, пока он жив.
  • китайский экзамен
    18.09.2025
    Клаўс, не будут они никого убирать. Лу им нужен хотя бы для того, чтобы РФ просто не вышла на границу с Польшей напрямую, а не через Лу, т.к. будет полный капец китайскому, железнодорожному транзиту в ЕС.
    Отмороженные в Кремле, начнут долбить Польшу дронами, ракетами без остановки, чтобы нарушить работу аэропортов и логистики в восточных воеводствах Польши, даже если не полезут живой силой, а при таком раскладе, граница не будет открыта - НИКОГДА !
    С Лу есть шанс на нормализацию и зависит это только от Лу.
    Сможет он нормализовать отношения с Польшей и Прибалтикой или не сможет, это - его проблемы. С его вассальной зависимостью от Кремлёвских отморозков, эта нормализация - почти недостижима, ему надо либо отползать от отморозков, либо всё пойдет в тар-та-ра-ры.
    Не зря вчера бился в истерике в сторону Польши, перешёл к нацистским заявлениям. Это от беспомощности перед отморозками из Кремля.
  • не там выгаду шукаеце
    18.09.2025
    Клаўс, не трэба нацягваць эканамічныя кошты на палітычныя пытанні. гэта не працуе ў рэжымаў, якія не абіраюцца народам. датычыцца што Беларусі, што рашкі, што Кітая

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць