Грамадства1919

Лукашэнку па начах сніцца саўгас «Гарадзец»

Вяртаючыся ў Мінск пасля сустрэчы з Пуціным у Маскве, Лукашэнка па дарозе спыніўся на Магілёўшчыне, дзе наведаў ЗАТ «АСБ-Агра Гарадзец» у Шклоўскім раёне. У 1987‑1994 гадох ён быў дырэктарам гэтага сельгаспрадпрыемства, якое тады называлася саўгасам «Гарадзец».

Скрыншот з відэа

«Я чаму прыехаў, калі шчыра казаць? Кладуся спаць ноччу — сон мне. Пастаянна мне Гарадзец сніцца. І сніцца, што я непасрэдна зноў працую ў «Гарадцы». А потым яшчэ ў сне думаю: Госпадзе, што я ў кагосьці нешта прашу? Я ж прэзідэнт. У мяне гэта ўжо каша. «Гарадзец» гэты не адпускае.

Думаю, ну трэба заехаць. У мінулым годзе неяк не атрымалася, у першай палове гэтага года. А тут думаю: добра, з Масквы буду ляцець, прызямліўся, заеду, пагляджу. Можа быць, сніцца не будзе», — гаварыў Лукашэнка перад сабраным натоўпам мясцовых жыхароў.

Сярод іншага ён панаракаў на тое, што людзі цяпер не тыя, з ранейшымі было прасцей:

«Вядома, да нас было пакаленне, якое ваявала, наша пакаленне — яно ў бядзе вырасла, у горы. Пасля вайны — там ніхто не глядзеў, каб… Вось, моладзь: а ці можна, Аляксандр Рыгоравіч, нам даваць падтрымку за другое народжанае дзіця? Я кажу: ды Бог з вамі. Гэта можна, але дзе ўзяць грошы для гэтага? Што, у пенсіянераў адабраць грошы? Дык яны ў нас не багатыя. За другое дзіця плаціць… Хто плаціў за шостага ў тыя часы?

Вось такая свядомасць у людзей. І я так вось па-старадаўняму задаю пытанне: няўжо нашаму пакаленню трэба вось гэтыя нейкія цяжкасці — не дай бог вайна — каб мы пасля гэтага навучыліся шанаваць жыццё?»

Пры гэтым цяперашнім станам сваёй былой гаспадаркі Лукашэнка зусім не задаволены. Яму вельмі не спадабалася, як захоўваюць запчасткі на машынным двары. І сёння «Гарадзец», маўляў — не самая горшая, але адна з найгоршых гаспадарак: «Гэта ганьба для прэзідэнта… Да такога стану давялі».

Лукашэнка даў даручэнне мясцовым уладам і кіраўніцтву свайго Кіраўніцтва справамі да вясны навесці «ідэальны парадак».

Каментары19

  • Дрышч Дачылін
    27.09.2025
    ... а што , зайшоу́ у́ кароу́нік , схапіу́ камбайнёра за кау́нер , як зьвіздануу́ яму у́ лыч !
    а цяпер ?
    цяперака няма ані кароу́нікау́ , ані камбайнёрау́ , у́се на валадарцы...
  • даведка
    27.09.2025
    АСБ в названии совхоза указывает на его принадлежность к «Беларусбанку». Это ж как нужно было Лукашенко и Исаченко руководить совхозом «Городец», что его пришлось для спасения повесить на наш крупнейший государственный банк?! Оршанщину, Копысь, Шкловский р-н, Александрию, Рыжковичи, совхоз «Городец» повесили ярмом на всю страну, банки и крупнейшие госпредприятия, Управление делами Лукашенко, закопав кучу средств и превратив их в потёмкинские деревни.
  • Ку-Ку
    27.09.2025
    Гэта ж плён тваіх 30 гадоў. Сеяў паслухмянасць, жнеш бездапаможнасць. Не скуголь цяпер, а смакуй!

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць