Музыка66

Чым цяпер займаецца экс-удзельнік гурту ЛСП Пятро Клюеў?

Спявак, музыка, кампазітар і прадпрымальнік Пятро Клюеў да лютага 2022 года быў удзельнікам гурту ЛСП, вакалістам якога з’яўляецца віцябчук Алег Саўчанка. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне ён «адмовіўся ад вядомасці ў Рашцы» і перабраўся ў Еўрасаюз. 

Апошнім яркім публічным выступам Клюева можна лічыць калядны кватэрнік Маргарыты Ляўчук у 2023 годзе.

Вясной 2024‑га знаёмыя Пятра ўвогуле пачалі панікаваць: «чалавек знік!» А потым высветлілася, што Клюеў залёг на дно па прычыне грашовых пазык, якія не мог аддаць. І выступы ў яго здараліся, але амаль падпольна, каб тыя, каму ён вінны грошы, не прыйшлі па іх.

Сам Пятро ўсё адмаўляў. «У мяне няма доступу да некаторых сацсетак, і таму я не мог выйсці на сувязь», — заяўляў творца. Праўда, як даведалася «Наша Ніва», некаторым ён дагэтуль не вярнуў пазыкі.

Што яшчэ адбываецца цяпер у жыцці Пятра?

Пятро Клюеў. Скрыншот з тыктоку артыста

@piotrkluev Я тот самый Пётр Клюев из ЛСП, подписывайтесь чтоб первыми слушать мои песни #ПетрКлюев #ЛСП #клюев ♬ Malen'kiy prints - LSP

У сваім тыктоку Клюеў прызнаецца, што з пераездам у Еўропу яму было нялёгка, хацелася адысці ад пазнавальнасці выключна па ЛСП, тым больш, што група працягвае гастраляваць па Расіі. Пятро, у сваю чаргу, пісаў новыя песні і ў 2024 годзе выпусціў альбом Punk's Line свайго праекта Love Machine.

Пры гэтым, як заўважаюць каментатары, увесь свой блог ён напаўняе кантэнтам, так ці інакш завязаным на ЛСП: «Як я пазнаёміўся з Алегам ЛСП», «Сакрэт, які ведалі толькі ўдзельнікі ЛСП», «Калі ЛСП выступіць у Еўропе».

@piotrkluev Когда ЛСП выступит в Европе Ссылка на билеты в шапке профиля #ПетрКлюев #ЛСП #клюев ♬ оригинальный звук - Петр Клюев

Дарэчы, на сольным канцэрце ў Варшаве, які запланаваны на красавік 2026 года, Пятро плануе граць у тым ліку хіты, створаныя для ЛСП — напрыклад, «Маленькага прынца», для якога Клюеў напісаў музыку.

Клюеў часам выступае з папулярным рэперам з Украіны T-fest. У вольны ж час любіць падыходзіць да вулічных музыкаў у Варшаве ў вобразе рабочага з прапановай сыграць пару акордаў — і калі пачынае спяваць свае і чужыя песні, здзіўляе ўзроўнем выканання тых, хто яго не ведае.

@piotrkluev Пранк - реакция людей экс Член ЛСП Пётр Клюев спел Порн⭐️ Думаете узнали? #ПетрКлюев #клюев #ЛСП ♬ оригинальный звук - Петр Клюев

Акрамя таго, апошнія пяць месяцаў Пятро працаваў над сайтам ArtGo — ён дазваляе аўтаматызаваць працу паміж замоўцам і артыстамі.

@piotrkluev Подписывайтесь на @ArtGo - это новый проект по автоматизации работы артистов, где ты можешь без посредников пригласить к себе любого исполнителя и даже меня #ПетрКлюев #клюев #ЛСП ♬ Дым сигарет - Пётр Клюев

Так, за 6 тысяч еўра вы можаце запрасіць да сябе на дзень народзінаў спявачку Леру Яскевіч, адразу абраўшы патрэбную дату ў календары. За 500 еўра — коміка Антона Дзюбайлу, а за дзве тысячы еўра (за гадзіну) — самога Пятра Клюева. Сціплым яго назваць цяжка: сам сябе ён апісвае як «найлепшага поп-музыку ўсіх часоў» і «легенду».

Прасоўвае сайт Клюеў на польскай мове — вялікую частку маленства ён пражыў у Польшчы, бо там вучылася яго маці. Таму ён добра валодае мовай і нават выкладаў яе нейкі час у падпольным Ліцэі імя Якуба Коласа ў Мінску.

Скрыншот: artgo.me

Каментары6

  • Тэхналогія
    03.10.2025
    Вольга, гэта такая тэхналогія - прыніжаць усё лепшае беларускае.
  • ДИН
    03.10.2025
    А что, так можно? Занимать деньги и не отдавать, но если на белорусском, то вполне катит...
  • Вольга
    03.10.2025
    ДИН, аддаваць трэба па-любому. Але навошта НН туды лезе? Гэта заказны артыкул?
    Гэта не першая і не апошняя асоба, якая камусьці вісіць грошы.
    Ну і проста гэта спосаб канкураваць з тым самым Клюевым.

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу63

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Не верце Пуціну. Не верце Лукашэнку. І не бойцеся іх13

Шасціпалосную дарогу да «Паўночнага берага» плануюць адкрыць сёлета

Адміністрацыя Трампа пагражае заблакаваць пастаўкі зброі Украіне з-за атак на расійскія НПЗ12

Камандуючы НАТА заклікаў Еўропу ўзмацніць падтрымку Украіны ў адказ на расійскія гібрыдныя атакі7

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што Расія ўмешвалася ў рэферэндум па брэксіце дзесяць гадоў таму3

Пяскоў: Зяленскі не мае палітычнай волі для спынення канфлікту13

Бюстгальтар замест топа — новы трэнд сезона захоплівае подыумы4

Расія пакуль не пагадзілася на энергетычнае перамір’е, пра якое абвясціў Трамп5

Браты Протасы дапамаглі Авечкіну закінуць чарговую шайбу ў НХЛ і наблізіцца да вечнага рэкорду Грэцкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу63

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць