Грамадства2424

45 гадоў таму ў аўтакатастрофе разбіўся Пятро Машэраў

Трагедыя, якая адбылася 4 кастрычніка 1980 года на трасе Мінск — Масква каля павароту на Смалявіцкую птушкафабрыку, дагэтуль служыць прычынай для перасудаў.

Фота: lib.vsu.by

Людзі, што вераць у тайныя намеры і змовы, перакананыя, што гібель першага сакратара Цэнтральнага камітэта Кампартыі Беларусі Пятра Машэрава (1965—1980) не была выпадковай, але, выглядае, што гэта было звычайнае ДТЗ са смяротным вынікам, піша Tochka.by.

Абставіны трагедыі пахвілінна вывучыла група спецыялістаў Генеральнай пракуратуры СССР сумесна з прадстаўнікамі КДБ краіны.

Было ўстаноўлена, што насустрач картэжу, які мчаўся на вялікай хуткасці, ехалі два грузавікі. Кіроўца МАЗа Мікалай Тарайковіч своечасова заўважыў набліжэнне суправаджальнай «Волгі» і збавіў хуткасць.

За МАЗам рухаўся самазвал ГАЗ-53Б, які перавозіў некалькі тон бульбы. За рулём сядзеў Мікалай Пуставіт, які, паводле яго ўласнага прызнання, літаральна на імгненне адцягнуў увагу і страціў канцэнтрацыю.

Калі заўважыў наперадзе МАЗ, што тармазіў, паспрабаваў пазбегнуць сутыкнення, але змог толькі выехаць на сустрэчную паласу, дзе яго машыну развярнула.

Сутыкненне з «Чайкай», якая мчала з хуткасцю 100—120 км/г, было такой сілы, што пярэдняя частка лімузіна аказалася літаральна сплюшчанай. Разбіты салон заваліла бульбай.

Кіроўца Яўген Зайцаў і афіцэр аховы маёр Валянцін Часнакоў загінулі адразу. Пятро Машэраў, здавалася, падаваў прыкметы жыцця.

Яго цела з машыны выцягваў 28‑гадовы лейтэнант ДАІ Алег Слесарэнка, які сядзеў за рулём «Волгі».

Менавіта ён і павёз Машэрава ў Смалявіцкую бальніцу. Слесарэнка потым успамінаў, што галоўны доктар спачатку не паверыў, што прывезлі кіраўніка рэспублікі: маўляў, Машэраў не можа хадзіць у такім сціплым касцюме. Выратаваць яго не ўдалося.

Ці можна было пазбегнуць трагедыі

У выніку расследавання былі выяўлены пэўныя парушэнні службовымі асобамі інструкцый і ведамасных загадаў. У прыватнасці, ехалі толькі два аўтамабілі суправаджэння, хоць павінна было быць тры.

Як адзначыў у адным з інтэрв’ю Канстанцін Андрончык, які ў пачатку 1980‑х камандаваў батальёнам ДПС (у тым ліку групай суправаджэння) Мінскай ДАІ, Пятро Машэраў быў не проста першым сакратаром ЦК Кампартыі БССР, а кандыдатам у члены Палітбюро. Статус абавязваў да павышаных мер бяспекі.

Акрамя таго, машына ДАІ была без спецыяльнай афарбоўкі і прабліскавых маячкоў. Здалёк яна нічым не адрознівалася ад звычайнай «Волгі».

Яшчэ некалькі важных момантаў: Машэраў сядзеў побач з кіроўцам, хоць павінен быў знаходзіцца на заднім сядзенні, а ўвесь картэж рухаўся з вельмі высокай хуткасцю.

Як растлумачыў Андрончык, згодна з загадам міністра ўнутраных спраў СССР, хуткасць суправаджэння павінна была складаць 80 км/г у горадзе і 100 км/г па-за населенымі пунктамі.

«Ніякіх вольнасцяў не дазвалялася. Адзінае — калі абстаноўка вымушала або калі Машэраў ці яго памочнікі казалі: «Хутчэй». Вось тады адступалі ад патрабаванняў загаду», — удакладніў Канстанцін Андрончык.

Ён таксама заўважыў, што не паслухацца каманды першага чалавека ў рэспубліцы было немагчыма: «Гэта было б незразумела, не зусім правільна. З пункту гледжання службовай этыкі несправядліва».

Але пры гэтым Андрончык падкрэсліў, што на такія дзеянні служба суправаджэння магла ісці толькі пры поўнай упэўненасці, што перавышэнне хуткасці будзе бяспечным для ахоўванага і для навакольных.

Варта адзначыць, што нікога з групы суправаджэння па выніках расследавання не пакаралі. Наўмысны характар злачынства быў выключаны.

Вінаватым у парушэнні правілаў бяспекі дарожнага руху, што пацягнула смерць дзвюх і больш асоб, прызналі кіроўцу аўтамабіля ГАЗ Мікалая Пуставіта. Яго прысудзілі да 15 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

У 1982 годзе яму скарацілі тэрмін па амністыі, а ў 1985 годзе Пуставіт выйшаў на волю.

Каментары24

  • 1
    04.10.2025
    "Героический" партизан, который прятался в лесах Витебщины и прочее до окончания войны))))
  • Ян
    04.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Вакар
    04.10.2025
    Тое што будавалі пры машераве па Беларусі: буйныя КАЛхозныя гаспадаркі, свінафэрмы, птушкагадоу́ля, кароу́нікі пры лукашызме зараз усе гэтыя пабудовы "стаяць" як пасля бамбардавання, ды усё зарасло

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу2

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу2

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць