Грамадства1919

Лукашэнка абурыўся, што Нобелеўскую прэмію далі не Трампу

«Глупства поўнае», — адрэагаваў Лукашэнка на зададзенае яму пытанне аб рашэнні Нобелеўскага камітэта не прысуджаць прэмію Трампу, назваўшы яго блізарукім.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

«Трамп заслужыў гэту Нобелеўскую прэмію. Яму трэба было аддувацца па ўсіх прычынах, асабліва па тых прычынах, па якіх апошні час Нобелеўская прэмія прысуджалася наогул абы каму. Ну, успомніце, справа якая прайшла, прэзідэнта ЗША адпаведнага, які наогул нічога не зрабіў, стаў прэзідэнтам, атрымаў гэтую прэмію. А Трамп нямала зрабіў для міру.

Яны вельмі дрэнную паслугу аказалі самаму мірнаму працэсу ва ўсіх пунктах. Ну, Трамп можа пакрыўдзіцца. Ну, вось я кажу, што Нобелеўскі камітэт, ён не міру прэмію прысудзіў, а прысудзіў прэмію тым, хто не зацікаўлены ў міры», — сказаў Лукашэнка.

У тое ж, што прэмію сёлета атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада, ён заглыбляцца не стаў:

«Я не ведаю гэтую венесуэльскую, венесуэльскага гэтага чалавека не ведаю і гаварыць не хачу. Але абсалютна перакананы, што з усіх пазіцый і асабліва на перспектыву, каб Трампа прывязаць гэтай Нобелеўскай прэміяй да працэсу мірнага, трэба было яму даваць гэтую прэмію. Блізарукае рашэнне. Наогул незразумела, якое рашэнне. Ну, гэта так, экспромтам».

Лукашэнка зрабіў сваю заўвагу ў Душанбэ, дзе знаходзіўся на саміце лідараў краін СНД.

Каментары19

  • Захар
    10.10.2025
    Угомонись, трехпроцентный. Ему дадут шнобелевскую премию мира, как когда-то дали и тебе.
  • молодец
    10.10.2025
    Лижит знатно, почти как путину и си.....
  • Важлівы шчур
    10.10.2025
    Забылі запытаць маразматыка

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць