На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска
У апублікаваным украінскім бокам спісе загінулых беларусаў, што ваявалі на расійскім баку, канал «Витебск, я гуляю!» заўважыў імя Сяргея Юр'евіча Сіліцкага, 1988 года нараджэння.

Сын і бацька ў 2015 годзе
Паводле звестак канала, гэта сын палкоўніка Юрыя Сіліцкага, які ў перыяд з 2004 па 2007 год узначальваў упраўленне ўласнай бяспекі УУС Віцебскага аблвыканкама.
Сяргей Сіліцкі ў свой час закончыў Вайсковую акадэмію.
Па даных украінскага праекта «Хачу жыць», радавы Сяргей Сіліцкі прызнаны загінулым 3 мая 2025 года.
У верасні яму споўнілася б 37 гадоў.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары