Эканоміка1414

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

На партале фінансавага рынку з’явілася справаздачнасць Тураўскага малочнага камбіната і Брэсцкага мясакамбіната за студзень-верасень 2025 года. Бухгалтэрыя гэтых прадпрыемстваў паказвае трэнд і дазваляе скласці ўяўленне аб сітуацыі на іншых падобных прадпрыемствах. Калі сцісла, то рынкавая сітуацыя надзвычай спрыяльная для беларускіх мяса– і малаказаводаў, бо рост цэнаў у Расіі (на малочныя вырабы па розных катэгорыях да 34%, на вырабы са свініны па асобных катэгорыях да 30%) без адпаведнага скарачэння попыту дазваляе крута зарабляць на экспарце, адначасова нарошчваючы адгрузкі і павышаючы цэны. 

Вось як гэта выглядае на лічбах. 

Выручка Тураўскага малочнага камбіната за 9 месяцаў 2025‑га — 467 мільёнаў беларускіх рублёў (у 2024‑м за той жа перыяд было 394 мільёны), з гэтай выручкі 79,4% атрымана ў замежнай валюце. Іншымі словамі, гэта прыкладная доля паставак у Расію, пастаўкі ў астатнія краіны ў гэтай суме будуць хібнасцю. 

Валавы прыбытак Тураўскага малочнага камбіната за год вырас у паўтара разы (з 69 мільёнаў да 110 мільёнаў рублёў), а чысты прыбытак — ажно ў тры разы (з 11 мільёнаў да 39 мільёнаў).

Чытайце таксама: «Савушкаў прадукт» ад пачатку года атрымаў рэкордныя $135 мільёнаў чыстага прыбытку

Што з мясам? Брэсцкі мясакамбінат перакрочыў мільярд у абароце, яго выручка: 1,075 мільярда рублёў за дзевяць месяцаў 2025‑га (летась за той жа перыяд было 871 мільён).

Валавы прыбытак завода ад пачатку 2025 года — 140 мільёнаў рублёў, а чысты — 33 мільёны (за тры кварталы 2024‑га было 48 мільёнаў). 

Такая несувымернасць прыбытку да выручкі бярэцца з таго, што завод — вялікі пастаўшчык на ўнутраны рынак, на якім складана зарабляць праз рэгуляванне цэн. 

Ніжэйшыя цэны на беларускім рынку фактычна субсідуюцца расійскімі пакупнікамі: з больш чым мільярднай выручкі 387 мільёнаў рублёў атрымана ў замежнай валюце (перадусім прададзена ў Расію). Летась у гэтай графе было толькі 205 мільёнаў. 

Каментары14

  • белафеня
    06.11.2025
    крута зарабляць - істотна/значна
    перакрочыў мільярд -- перасягнуў
  • Мясны трэст
    06.11.2025
    Мясамалочка заходзіць, а вытворчасьць сельгастэхнікі "гомсельмаш" і "мтз" абвалілася. Нават у расейскіх канкурэнтаў мінус 30% па продажам за 2025 г.
  • Грыша
    06.11.2025
    Всё никак не нажротесь мясом убитых животных.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць