Грамадства

Белчыгунка з 14 снежня ўводзіць новы графік цягнікоў

Ён будзе дзейнічаць год.

Усяго прадугледжана курсіраванне 376 пар пасажырскіх цягнікоў, у тым ліку ў Расію — 26 пар, у міжрэгіянальным злучэнні бізнэс-класа — 24, міжрэгіянальным злучэнні эканомкласа — 35, рэгіянальным злучэнні бізнэс-класа — 10, рэгіянальным злучэнні эканомкласа — 281 пара цягнікоў, у тым ліку 36 пар цягнікоў з гарадамі-спадарожнікамі г. Мінска — Заслаўем, Смалявічамі і Рудзенскам.

З 14 снежня міжнародныя пасажырскія перавозкі арганізаваны ў злучэнні Беларусь — Расія па асноўных пасажыраўтваральных напрамках у скразным і бесперасадачным злучэнні, такіх як Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Адлер, Мінеральныя Воды, Анапа, Архангельск і Мурманск.

У цэлым у графіку руху на 2026 год захаваныя ўсе ранейшыя маршруты курсіравання міжнародных цягнікоў.

У рамках развіцця дзённага хуткаснага чыгуначнага злучэння з 15 снежня ў графіку руху прадугледжанае штодзённае курсіраванне дадатковага цягніка №719/720 Масква — Мінск — Масква складам «Ластаўка».

Таксама з снежня 2025 года працягнуць курсіраваць безперасадачныя вагоны Калінінград — Мінеральныя Воды (зімовы перыяд) і Мінск — Мінеральныя Воды (летні перыяд) перыядычнасцю праз дзень, а таксама Мінск — Архангельск праз Смаленск, Маскву, Яраслаўль, Валагду перыядычнасцю адзін раз на тыдзень. Цягнік міжнародных ліній Мінск — Самара прадугледжваецца ў новым графіку руху цягнікоў).

У графіку руху пасажырскіх цягнікоў у перыяды павышанага попыту на пасажырскія перавозкі па маршрутах Мінск — Санкт-Пецярбург і Полацк — Масква таксама прадугледжаныя дадатковыя цягнікі з зручным для пасажыраў раскладам.

Для забеспячэння перавозкі ў перадвыходныя, выходныя і святочныя дні ў графіку руху прадугледжаныя дадатковыя цягнікі, якія будуць курсіраваць па найбольш папулярных у пасажыраў маршрутах як у міжнародных злучэннях, так і ў межах краіны.

Таксама быў скарэктаваны маршрут следавання цягніка міжрэгіянальных ліній эканом-класа №609/610 Гродна — Гомель — Гродна. Таксама ў выпадку цягніка Гродна — Гомель — Гродна дадаткова арганізаванае курсіраванне бесперасадачнай групы вагонаў штодзённай перыядычнасцю праз Мінск-Пасажырскі.

З снежня 2025 года па маршруце Мінск — Пінск — Мінск прызначаны новы цягнік рэгіянальных ліній бізнэс-класа перыядычнасцю курсіравання ў суботы і нядзелі, а таксама ў перадсвяточныя і святочныя дні, акрамя гэтага, у злучэнні Брэст — Мінск у панядзелкі прызначаны рэгулярны цягнік.

У выніку праведзенай сумеснай працы з аблвыканкамамі па аптымізацыі памераў руху на малаінтэнсіўных участках Ліда — Беняконі і Асіповічы — Градзянка ў сувязі з нязначным пасажырапатокам, суадносным з колькасцю месцаў у аўтобусе, чыгуначныя пасажырскія злучэнні на дадзеных напрамках замененыя аўтобуснымі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку27

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку27

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць