Грамадства22

На могілках пад Ваўкавыскам ціха згніла старажытная драўляная царква

Недалёка ад Ваўкавыска, паміж вёскамі Лічыцы, Калантаі і Скураты на мясцовых могілках захаваліся руіны драўлянай Траецкай царквы, пабудаванай нібыта ў 1642 годзе. Гэта ўнікальны для Беларусі помнік народнай архітэктуры, які цяпер знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане і патрабуе рашэння аб захаванні, піша «Гродзенская праўда».

Спачатку царква стаяла на месцы сучаснай Крыжаўздвіжанскай царквы паміж Лічыцамі і Калантаямі, пабудаванай у 1871 годзе. Некаторы час старая драўляная і новая каменная цэрквы стаялі побач, сімвалізуючы пераемнасць пакаленняў. Старая царква была прыходскай: у ёй захоўвалася Евангелле 1858 года, якое ў 1864 годзе падарыла імператрыца Марыя Аляксандраўна, а пазней яго перанеслі ў новы храм.

У пачатку ХХ стагоддзя драўляную царкву перанеслі на могілкі і выкарыстоўвалі як капліцу. З цягам часу яна страціла сваё значэнне, а пасля і саму форму. Сёння ад яе засталіся толькі руіны, якія ўсё роўна захоўваюць памяць пра мінулае. 

У ліпені гэтага года археолагі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Леанід Калядзінскі і Наталля Пачобут падчас экспедыцыі ўпершыню склалі план драўлянай царквы. Даўжыня пабудовы — 15 метраў, шырыня — амаль 10 метраў. Атрыманая інфармацыя выкарыстоўваецца таксама для вывучэння старажытных драўляных пабудоў на археалагічным помніку Гарадзішча Беразавец («Замак Кміты») у Карэліцкім раёне.

Нядаўна ў Ваўкавыскі райвыканкам паступіла прапанова надаць руінам статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, каб захаваць унікальную спадчыну. Гэты будынак нібыта старэйшы за знакаміты драўляны лямус у Гродне, які лічыцца самым старым драўляным будынкам у Беларусі, на 127 гадоў.

Але стан руін вельмі дрэнны, і ўключаць у Спіс гісторыка-культурнай спадчыны фактычна ўжо няма чаго — застаецца толькі магчымасць перанесці асобныя элементы, напрыклад, акно, у Музей народнай архітэктуры і побыту.

«Звязваліся з Нацыянальнай акадэміяй навук, каб вырашыць пытанне з Музеем народнай архітэктуры і побыту і прапанаваць варыянт пераносу царквы туды. Што далей, пакуль цяжка сказаць. Царква ў вельмі дрэнным стане, і ўключыць яе ў Спіс гісторыка-культурнай спадчыны не ўяўляецца магчымым, з тае прычыны, што там, па сутнасці, уключаць асабліва ўжо і няма чаго, на жаль. Наколькі я ведаю, гісторыкі НАН, якія туды выязджалі, убачылі, што перанесці для захаванасці можна толькі акно як узор драўлянага дойлідства», — расказаў галоўны спецыяліст аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама Сяргей Урбановіч.

Каментары2

  • Žvir
    06.12.2025
    Što tam zachoŭvać ?
  • Вынікі беларушчыны
    06.12.2025
    Гісторыя: Полацк прыняў хрысціянства за 100 рокаў да Кіева, Тураўскае евангелле, Полацкая княжна Прадслава, стала святою Еўфрасінняй Полацкай, літоўскі князь Войшалк заснаваў праваслаўны манастыр, князя Альгерд заснаваў праваслаўную царкву ў Вільні, князь Гедымін Літоўскую метраполію з цэнтрам у Наваградку ...
    Сучаснасць: крыж Еўфрасінні Полацкай скрадзены, нашыя храмы перабудаваны , разбураны альбо згнілі

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Расія — гіганцкая краіна з неабмежаваным запасам людзей, а Украіна сама павінна хацець міру28

Паміж вакзалам і праспектам Незалежнасці ў Мінску з'явіцца новы будынак3

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»26

Пад Гроднам прадаецца недабудаваны санаторый за тры мільёны даляраў2

Рубіа дапусціў, што ЗША затрымліваюць перадачу Украіне купленых Еўропай ракет-перахопнікаў5

У мінскім грамадскім транспарце збіраюцца вярнуць кнопкі для адчынення дзвярэй4

У цэнтры Мінска адрэстаўравалі дом, пабудаваны для турэмшчыкаў Валадаркі2

Стыў Уіткаф сустрэнецца з Пуціным заўтра1

Маргарыта Ляўчук вяртаецца на сцэну. Будуць і выступленні з Павуком26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію6

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць