Свет

Кітай знайшоў сотні тон золата проста ў моры

Кітай абвясціў пра адкрыццё найбуйнейшага ў Азіі падводнага радовішча золата. Яно знаходзіцца каля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа краіны, побач з паўвостравам Шаньдун, і, паводле ацэнак, утрымлівае сотні тон каштоўнага металу, піша South China Morning Post.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Як паведамляюць кітайскія ўлады, гэта адкрыццё значна павялічыла агульныя пацверджаныя запасы золата ў раёне гарадскога павета Лайчжоў — цяпер яны перавышаюць 3900 тон.

Такім чынам, рэгіён выйшаў на першае месца ў краіне як па запасах, так і па здабычы золата, што складае каля чвэрці ўсіх залатых рэсурсаў Кітая. Пры гэтым дакладны аб’ём менавіта падводнага радовішча пакуль не раскрываецца.

Апошнія гады Кітай актыўна развівае геолагаразведку: з 2021 года ў гэтую сферу было ўкладзена каля 64 мільярдаў даляраў, у выніку чаго адкрыта каля 150 новых радовішчаў карысных выкапняў. Новая знаходка сведчыць, што рэальныя запасы золата ў краіне могуць быць значна большымі, чым меркавалася раней, асабліва на фоне росту сусветных цэн на гэты метал.

Кітай застаецца найбуйнейшым у свеце здабыўцам залатой руды — летась у краіне было здабыта 377 тон. Аднак па пацверджаных запасах золата ён усё яшчэ саступае Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі і Расіі.

Золата важнае не толькі як сродак абароны ад фінансавых рызык, але і як стратэгічны матэрыял для прамысловасці, у тым ліку электронікі і аэракасмічнай галіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова1

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Усе навіны →
Усе навіны

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 7

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

На таргах прадалі закінуты санаторый пад Ракавам

Ад заўтра ў Мінску пачнуць уключаць ацяпленне4

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?23

У Нясвіжскім замку прадаюць сувенір за $2,8 тысячы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова1

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць