Грамадства88

На адной з заправак у меню знайшлі тыцкалу ФОТА

На запраўках «Беларуснафты» можна купіць не толькі бензін або дызель, але і перакусіць ды папіць кавы. Адна з кліентак АЗС заўважыла ў меню нешта для яе новае: «Тыцкала ў сметанковым соусе з запечанай бульбай у мундзіры». Кошт невысокі — 13,99 рубля, піша Telegraf.news. 

На заправках "Белоруснефть" белорусское национальное блюдо поставило в тупик клиентов

«Чулі калі-небудзь пра тыцкалу?» — задалася дзяўчына пытаннем у сацсетцы Threads. А ў адказ атрымала няўпэўненыя «не». Толькі адна з падпісчыц расказала, што ў яе мясцовасці так назвалі мачанку.

Посмотреть в Threads

Насамрэч тыцкала — гэта традыцыйная беларуская гарачая страва і разнавіднасць густой падліўкі. У яе дадаюць мяса, сала, цыбулю, грыбы. Падаюць падліву звычайна з запечанай або смажанай бульбай, якую і варта «тыцкаць» у соус.

Знайсці гэтую страву можна не толькі на запраўках. Ёсць тыцкала ў дастаўцы ў Мінску, а яшчэ гэта адна з самых папулярных страў у рэстаранах у Брэсце і Гродне.

Каментары8

  • Сцулёк
    05.01.2026
    Smak, гэты рэцэпт лепшы...
    Таксама страва вядома пад назвай кiндзюк і іншымі назвамі. Kіндзюк - хутчэй за ўсё паланізм. У Літве гэтую страву называюць skilandis.
  • Смачна есьці!
    05.01.2026
    Як цудоўна бачыць мэню на беларускай мове! Малайцы!
  • Мх
    06.01.2026
    Прыемна чытаць такія навіны.

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы12

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі13

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

«Можаш уключаць любую музыку. Я ўсё роўна нічога не чую». Як глухі беларус працуе таксістам у Варшаве2

У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці1

Кругасветны круіз спыніўся з-за коштаў на паліва. Пасажыраў высаджваюць у Камбоджы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы12

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць