Ежа33

«Селядзец пад шубай» з чырвонай ікрой ад пафаснага рэстарана расчараваў пакупнікоў

За 51 рубель за паўкіло — ружовая маса ў звычайным кантэйнеры з фольгі.

Гастранамічны рэстаран Fabriq, які вельмі любяць лукашэнкаўскія прыгажуні, стварыў спецыяльнае святочнае меню. Прапаноўвалася замовіць рэстаранныя стравы для свайго хатняга свята.

Сярод пазіцый была і папулярная салата «Селядзец пад шубай» — праўда, з чырвонай ікрой. На рэкламным фота страва выглядала як мініяцюрны торт: па цэнтры — акуратная горка ікры, абрамленая галінкай размарыну. Цана — 51 рубель за паўкілаграмовую порцыю (то бок 102 рублі за кілаграм).

Адна з беларусак падзялілася ў Threads тым, што атрымала за такія грошы. І гэта цудоўная ілюстрацыя для мемаў з серыі «чакане ды рэчаіснасць».

Замест кулінарнага твора мастацтва жанчыне дасталася ружовая маса ў звычайным кантэйнеры з фольгі. Чырвоная ікра была ў невялікім пластыкавым кантэйнеры. А вось пра размарын забыліся.

Візуальна ніколі не здагадаешся, што гэтая страва з элітнага рэстарана, а не з бліжэйшага гіпермаркета. Для параўнання: кілаграм «Селядца пад шубай» у краме каштуе каля 14 рублёў за кілаграм.

Карыстальнікі сацсеткі былі вельмі здзіўленыя, што далёка не бюджэтны Fabriq мог прадаць такое. Але некаторыя пацвердзілі, што атрымалі тое ж самае. У каментарах пачалі жартаваць.

«А вось «Селядзец пад шубай» са звычайнай кулінарыі з вамі ніколі б так не зрабіў».

«Такі fabric, такі details».

Беларуска распавяла, што напісала рэстарану пра сваё здзіўленне: «Першапачаткова адказ быў пра тое, што фармат замовы з сабой прадугледжвае размяшчэнне стравы ў кантэйнеры для транспарціроўкі. Ікру падаюць асобна, каб не пусціла сок на салату. Фатаграфія ў інстаграм носіць інфармацыйны характар, таксама як і вага стравы, якая адрозніваецца на фатаграфіі. Таксама пры замове можна выбраць посуд з сабой або размясціць страву ў сваім посудзе, тады яна будзе па форме і дэкору прыдатная».

Каментары3

  • Янка
    01.01.2026
    Батька им год дал, а женщинам самим лень делать сельдь под шубой
  • Ёсік
    01.01.2026
    Янка, свайго тату не ведаеце, што вусатага мужыка бацькам завеце?
  • Прапаганда й рэчаіснасьць
    01.01.2026
    Гэты фотаздымак ёсьць ідэальная мэтафара таго, як Лукашэнка кажа, што Беларусь жыве, і як Беларусь жыве насамрэч.

Цяпер чытаюць

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску12

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Праз моцны вецер без святла і вады засталіся Смалявічы1

У Брытаніі зніклага ката знайшлі праз год за 160 кіламетраў ад дома ў прытулку для бяздомных жывёл

Італьянская амбасада ў Мінску зладзіла адкрытую вечарыну ў Пасольскім дворыку. Беларусы сталі ў чэргі7

Удава Мілінкевіча: «Аляксандр абавязкова вернецца на радзіму, дадому. Надыдзе час»3

Бацька пакінуў 7‑гадовага сына аднаго на найвышэйшай гары Японіі, а сам працягнуў узыходжанне1

Не трэба ўспрымаць паступовасць як слабасць. Гэта адзіны рэальны шанец для Беларусі24

Усходнееўрапейскія краіны гатовыя самі ўтрымліваць у сябе амерыканскія войскі, абы толькі Трамп іх не выводзіў7

Румынія зноў пачала выдаваць візы беларусам

Украіна ўдарыла па нафтавай інфраструктуры ў Ейску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску12

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць