Эканоміка44

У Расіі незадаволеныя, што беларусы завальваюць іх танным маслам

Расійскія і беларускія сельскагаспадарчыя ўлады правялі перамовы, прысвечаныя цэнам і пастаўкам масла. Прычынай абмеркавання стала складаная сітуацыя на расійскім рынку: сабекошт вытворчасці масла ў Расіі вырас, попыт за год скараціўся амаль на 10%, а складскія запасы істотна павялічыліся. На гэтым фоне ўзмацніўся ціск з боку беларускіх вытворцаў, чыя доля ў продажах у Расіі ўжо дасягнула каля чвэрці рынку і можа працягваць расці, піша «Коммерсант».

Фота ілюстрацыйнае

Паводле крыніц выдання на аграрным рынку, беларускія кампаніі пачалі прапаноўваць масла па ніжэйшых цэнах, што ўскладняе расійскім вытворцам збыт уласнай прадукцыі.

Афіцыйна ж у расійскім Мінсельгасе адзначылі, што на сустрэчы гаворка ішла пра планы нарошчвання вытворчасці малочнай прадукцыі і развіццё экспарту ў трэція краіны.

Зніжэнне попыту на масла стала ў Расіі адной з харчовых тэндэнцый 2025 года. Продажы ў розніцы ўпалі значна мацней, чым усяго малочнага сегмента ў цэлым, што стала рэакцыяй спажыўцоў на працяглы рост цэн.

Асноўнай прычынай падаражання масла ў Расіі напрыканцы 2024 — пачатку 2025 года было рэзкае павелічэнне выдаткаў на вытворчасць: падаражэлі кармы, энергарэсурсы і лагістыка. Дадаткова на сітуацыю паўплывалі высокія сусветныя цэны і зніжэнне прыбытковасці сумежнай прадукцыі.

Да канца 2025 года рост цэн запаволіўся, аднак попыт аднаўляецца павольна. Расійскія вытворцы назапасілі значныя аб’ёмы масла на складах, але не могуць істотна зніжаць цэны з-за нізкай рэнтабельнасці і высокай цаны сырога малака.

На гэтым фоне беларускія брэнды ўмацоўваюць пазіцыі: адзін з іх — «Брэст-Літоўск» — стаў лідарам продажаў у катэгорыі, а беларускія кампаніі таксама актыўна выпускаюць прадукцыю пад уласнымі маркамі расійскіх гандлёвых сетак.

Эксперты адзначаюць, што гэта сведчыць пра пераразмеркаванне доляў рынку на карысць беларускіх прадпрыемстваў, чый сабекошт вытворчасці можа быць ніжэйшым з-за асаблівасцяў эканамічнай мадэлі.

22 мая 2025 года, робячы кадравыя прызначэнні, Аляксандр Лукашэнка сярод іншага закрануў і тэму дыверсіфікацыі экспарту беларускіх прадуктаў харчавання, прызнаўшы праблему з продажам вырабленага масла.

Паводле тагачасных слоў Лукашэнкі, масла цяпер у Беларусі робяць занадта шмат, таму яго збіраецца лішак.

«А так усё раскупляюць, акрамя масла. Але масла ж з малака. Ну давайце, як у Ваўкавыску, перапрацуем у гэта сухое малако. Добрая цана. Адвязем у Афрыку. Дзіцячае харчаванне зробім», — сказаў Лукашэнка.

Трэба думаць, гэтыя вялікія складскія запасы вырабленага ў Беларусі масла не ў апошнюю чаргу паўплывалі на тое, што на расійскі рынак яно пайшло па зніжаных цэнах.

Каментары4

  • Барадзед
    21.01.2026
    Там в России своего масла девать некуда. Надо попробовать новгородское масло и сравнить с белорусским колхозным, чтобы вспомнить, как оно вообще пахнет.
  • Барадзед
    21.01.2026
    Энергоресурсы у них в России подорожали? Нефть в разы подорожала или электричество? Так они тебе и сказали, почему они цены гнут.
  • альбо ДА альбо НЕ
    21.01.2026
    пора , наконец, определиться русакам, КТО ОНИ И что они? За рыночную конкуренцию или будут "не пушчать".

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць