Дзесяткі тысяч работнікаў дзяржаўных установаў выйшлі на вуліцы румынскай сталіцы ў сераду на знак пратэсту супраць запланаванага ўрадам скарачэння заработнай платы з мэтай умацавання аслаблай эканомікі краіны, пагражаючы ўсеагульнай забастоўкай, калі скарачэнні працягнуцца.

Каля 40 000 дзяржаўных службоўцаў, настаўнікаў, дактароў і пенсіянераў свісталі і крычалі: «Далоў хлуслівы ўрад!» і «Вы прадалі нашу будучыню», пасля чаго зладзілі акцыю пратэсту перад урадавымі ўстановамі Бухарэста. Двухгадзінная акцыя блакавала рух транспарту ў цэнтры горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?