Вайна2020

Расійскія ваенкары заяўляюць пра калапс сувязі на фронце пасля блакіроўкі Starlink

Расійскія ваенкары сведчаць пра поўную блакіроўку Starlink у расійскіх войсках. Ілан Маск увёў «белыя спісы» для тэрміналаў Starlink, што заблакавала доступ да сеціва для расійскіх падраздзяленняў. Z-каналы скардзяцца на крытычнае тэхналагічнае адставанне ад «ворагу», страту баявога кіравання і немагчымасць трансляваць сігнал з дронаў у рэальным часе.

Ілан Маск заявіў аб неабходнасці абавязковай рэгістрацыі тэрміналаў Starlink для тых, хто знаходзіцца ва Украіне. Гэты крок азначае запуск так званага «белага спісу», згодна з якім працаваць будуць толькі афіцыйна верыфікаваныя прылады, што фактычна робіць немагчымым выкарыстанне спадарожнікавай сувязі расійскімі падраздзяленнямі.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала @insiderUKR, пад блакіроўку трапілі каля 550 тысяч станцый, якія выкарыстоўваліся УС РФ праз нелегальныя схемы закупак.

Гэта прывяло да сур'ёзных праблем з сістэмай кіравання войскамі на розных участках фронту. Паведамляецца, што на многіх кірунках штурмавыя дзеянні расійскіх сіл былі прыпыненыя праз страту сувязі і немагчымасць каардынацыі падраздзяленняў у рэальным часе.

«Блакіроўка Старлінк: <> Ілан Маск абслугоўвае інтарэсы УСУ. Пендос пацвердзіў у сацсетцы Х, што для працы тэрміналаў Старлінк ва Украіне трэба рэгістраваць абсталяванне ва ўкраінскіх дзяржорганах <>. Гэтым можа тлумачыцца масавы збой тэрміналаў <> на фронце. Такім спосабам «геній» <> у чарговы раз аказаў дапамогу УСУ ў забойстве нашых салдат. Справа ў тым, што пры адсутнасці альтэрнатыў УС Расіі выкарыстоўваюць шэрыя «Старлінкі» для арганізацыі сувязі на фронце… <> Цяпер або па-старому, або нешта сваё экстранна выдумляць». «Два майора»

«Ва Украіне афіцыйна актывавалі белыя спісы Starlink. Ніякія перазагрузкі тэрміналаў не дапамогуць… Мацней за ўсё гэта ўдарыць па перадавых штурмавых групах замацавання, напрыклад, у Купянску. Яны пазбавіліся любой магчымасці для сувязі з вялікай зямлёй. Ва ўсіх падраздзяленнях УС РФ знікла сувязь. Проста цяпер усё вярнулася ў стан пачатку СВА ў 2022 годзе, калі паміж падраздзяленнямі цалкам адсутнічала нейкая каардынацыя, што і прывяло да вядомага выніку». Alex Parker Returns

«Амаль 90% маіх падшэфных падраздзяленняў без інтэрнэту зараз. Зараз рэзка высветліцца, што падраздзяленні без сувязі працаваць эфектыўна не могуць. Вось навіна для некаторых у высокіх кабінетах будзе». «Белорусский силовик»

 «Альтэрнатывы дадзенаму спадарожнікаваму інтэрнэту ў шэрагах УС РФ проста не існуе, і многае, у тым ліку баявое кіраванне, было завязана на ім, і ўсё ўспрымалася як належнае». «Военный Осведомитель»

«Гэта называецца тэхналагічнае адставанне. Калі на ключавых вузлах сувязі і камандных пунктах інтэрнэт на газпрамаўскіх талерках сяк-так працуе, то разлікі БПЛА, РЭР/РЭБ, агнявыя сродкі і пяхотныя пазіцыі цяпер без інтэрнэту. Гэта азначае, што цяпер ніякіх трансляцый, адсутнасць карцінкі поля бою і г.д. Цяпер, якія б геніяльныя рашэнні ні прымаліся камандзірамі на месцах, мы проста прайграем у хуткасці прыняцця і рэалізацыі рашэнняў на полі бою». «Рядовой Губарев»

Раней украінскі бок неаднаразова звяртаўся да кампаніі SpaceX з просьбай абмежаваць доступ да сеткі для акупацыйных войскаў, якія набывалі тэрміналы праз трэція краіны.

Увядзенне «белага спісу» дазваляе Starlink кропкава адключаць прылады, якія не маюць афіцыйнай рэгістрацыі ад украінскіх сілавых структур або сертыфікаваных валанцёрскіх арганізацый.

Каментары20

  • ●
    05.02.2026
    Хвёдараў ! Пакудь прэцца. Хутка тэлефануй ў "Apple " хай белы спіс айфонау зладзіць .
  • Андрусь
    05.02.2026
    Там праз Старлінк адбывалася і сувязь вайскоўцаў паміж сабой і з роднымі ў тыле, бо мабільныя сеткі у прыфрантавых раёнах разбураныя. І зараз шмат хто ва Украіне ў паніцы, бо не можа датэліцца да сваіх блізкіх на фронце. Ды і сувязь між падраздзяленнямі дзе-нідзе парушаная, бо не ўсе паспелі да адключэння парэгістраваць свае тэрміналы.
  • факт
    05.02.2026
    Хацеў напісаць каментар, але маю свядомасць, што ён тут можа быць не прапушчаны, як і дзясяткі ці сотні іншых, так што асцярожна з улікам з'явы на літару ўстаўлю ўжо прачытаны пад іншым артыкулам на гэты конт.

    "Паліваць Маска брудам хэйтэры набягаюць за хвіліну. А калі трэбы падзякаваць, і выбачыцца, так яны кудысці знікаюць".

Цяпер чытаюць

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх13

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Усе навіны →
Усе навіны

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне7

У Ждановічах сёння адчыніўся будаўнічы гіпермаркет. Што там прадаецца?1

Кіеў аднавіў інтэнсіўныя ўдары па расійскіх НПЗ пасля таго, як Вашынгтон праігнараваў яго патрабаванні1

Закрыла сабой сына і дачку: у Крамянчугу ў выніку расійскай атакі загінула маці дваіх дзяцей3

Меланія Трамп папрасіла мужа перастаць танцаваць на мітынгах1

Сяргей Антусевіч: Я памятаю твары тых, каго пакінуў за кратамі3

Эвакуяваная ў Гомель з Алешак жанчына пра ўкраінцаў і беларусаў: мы адзін народ9

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі пад Лельчыцамі, у якой разбіліся трое падлеткаў4

У Германіі рыхтуюцца да масавых пратэстаў пакалення Z. Паліцыя асцерагаецца беспарадкаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх13

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць