Грамадства

У Мінску зноў спыніліся тралейбусы і трамваі на некалькіх вуліцах

Вечарам 23 лютага Мінск сутыкнуўся з транспартнымі праблемамі. Спачатку горад скавалі заторы, а затым на некалькіх вуліцах адбыліся аварыі на кантактнай сетцы і ДТЗ, якія паралізавалі рух тралейбусаў і трамваяў, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле даных сэрвісу «Яндэкс.Заторы», загружанасць дарог у сталіцы да вечара ацэньваецца ў 5 балаў — рух у горадзе істотна ўскладнены.

Паводле інфармацыі «Мінсктранса», з-за вялікай колькасці машын запаволіўся рух на двух участках:

  • Вуліцы Сурганава і Акадэмічная: тут транспарт адставаў ад графіка на 20 хвілін.
  • Вуліца Кальварыйская: заторы таксама дадавалі кіроўцам да 20 хвілін затрымкі.

Каля паловы на сёмую вечара сітуацыя пагоршылася. Спачатку ў 18:29 адбылося пашкоджанне кантактнай сеткі на вуліцы Кальварыйскай і ў Тучынскім завулку. Рух спыніўся ў абодвух напрамках. З-за гэтага сталі тралейбусы маршрутаў №7, 9, 13 і 44.

Літаральна праз тры хвіліны, у 18:32, яшчэ адна аварыя здарылася ў цэнтры горада — на вуліцах Няміга і Мяснікова (у напрамку плошчы Бангалор). Там таксама пашкодзіла кантактную сетку, і спыніліся тралейбусы маршрутаў №29, 37 і 53.

У 18:33 да транспартных праблем дадалася новая — на вуліцах Якуба Коласа і Някрасава (у напрамку вуліцы Чырвоная) адбылася аварыя, з-за якой спыніўся рух трамваяў. Сталі маршруты №1, 5, 6 і 11.

Рух часткова перанакіравалі:

  • Трамваі №5 ідуць толькі да прыпынку «РК «Змітрака Бядулі».
  • Трамваі №1 і №6 даязджаюць толькі да дыспетчарскай станцыі «Возера».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць