Свет55

Іранскі пасол пасля сустрэчы з Лукашэнкам: Амерыканскі ўдар па школе быў ахвярапрынашэннем духу д’ябла

Пасол Ірана ў Беларусі Алірэза Санеі 4 сакавіка сустрэўся з Лукашэнкам, а пасля таго на прэс-канферэнцыі спрытна звязаў тое, што адбываецца ў Іране, са скандалам вакол файлаў абвінавачанага ў сэксуальных злачынствах амерыканскага фінансіста Джэфры Эпштэйна.

Алірэза Санеі

Санеі заявіў журналістам, што гібель ад удару бомбы па іранскай школе вялікай колькасці дзяўчынак нібыта звязана з культам Джэфры Эпштэйна і мае характар рытуальнага ахвярапрынашэння.

Паводле выкладзенай ім версіі:

«На востраў Эпштэйна прывозілі дзяцей з розных краін, было жорсткае абыходжанне, згвалтаванні і потым ахвярапрынашэнні, яны прыносілі ахвяру духу д’ябла».

Дыпламат сцвярджае, што падобныя дзеянні звязаныя з імкненнем дасягнуць поспеху праз ахвярапрынашэнні.

Санеі адзначыў, што школа для дзяўчынак стала адной з першых цэляў падчас атакі ЗША на Іран, і выказаў меркаванне, што гэта магло быць зроблена менавіта з мэтай прынясення дзяцей у ахвяру.

Цікава пры гэтым, што беларускія дзяржаўныя СМІ, даволі актыўна асвятляючы прэс-канферэнцыю іранскага пасла і шчодра яго цытуючы, акурат гэтае выказванне ці абыходзяць, ці згадваюць мімаходзь агульнымі словамі. Падрабязна спыніліся на ім, згадваючы ў тым ліку і Эпштэйна, толькі расійскія СМІ.

Авіяўдар па іранскай школе, пра які гаварыў пасол, быў нанесены 28 лютага 2026 года паміж 10:00 і 10:45 раніцы. Як паведамлялася, авіябомбай была разбураная пачатковая школа для дзяўчынак «Шаджарэ Таіба» ў горадзе Мінаб (правінцыя Хармазган). Будынак школы быў знішчаны больш чым напалову; відэаматэрыялы з месца падзеі былі верыфікаваныя найбуйнейшымі сусветнымі СМІ (The New York Times, Reuters, BBC). Як сцвярджаюць іранскія ўлады, загінулі ад 165 да 180 чалавек, большасць з якіх — дзеці ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў. Незалежных пацвярджэнняў такой колькасці пакуль што атрымаць не ўдалося.

Каментары5

  • Ёсік
    04.03.2026
    Працуючы на дыктатараў, ты абавязаны несьці бздуру, апраўдваць іхныя людажэрныя крокі. Не кожны чалавек так можа, прыстасаванцы, вось для такіх не павінна быць ніякай люстрацыі, яны не будуць служыць свайму народу, бо: і дзе вы тутака ў прысязе чыталі аб народзе, толькі служба прэзідэнту, як казаў у 2020 ля Курапатаў жаўнер унутраных войскаў.
  • ухухухахаха
    04.03.2026
    эпштейновы забавы - это невинные цветочки, если сравнивать с развартом и задизмом аятолл. с какой циничностью они начали геноцид собственного народа
  • Так і ёсць
    04.03.2026
    Усё што робіць Трамп - дзеля адцягнення ўвагі ад файлаў Эпштэйна, з гэтым не паспрачаешся

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць