Свет

ФБР папярэджвала ўлады Каліфорніі пра магчымыя атакі іранскіх дронаў на ўзбярэжжа

ФБР у апошнія дні папярэдзіла паліцэйскія дэпартаменты ў Каліфорніі, што Іран можа адпомсціць за амерыканскія атакі, запусціўшы беспілотнікі па заходнім узбярэжжы ЗША. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, з якім азнаёмілася ABC News.

Ілюстрацыйнае фота: AP Photo Efrem Lukatsky File

«Нядаўна мы атрымалі інфармацыю, што на пачатак лютага 2026 года Іран нібыта разглядаў магчымасць правесці раптоўную атаку з выкарыстаннем беспілотных лятальных апаратаў з неўстаноўленага судна ля ўзбярэжжа тэрыторыі ЗША, у прыватнасці па неўдакладненых мэтах у Каліфорніі, у выпадку калі ЗША нанясуць удары па Іране», — гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным напрыканцы лютага.

«У нас няма дадатковай інфармацыі пра час, спосаб, мэты або выканаўцаў гэтай меркаванай атакі».

Папярэджанне з’явілася якраз у той час, калі адміністрацыя Дональда Трампа пачала сваю аперацыю супраць Ісламскай Рэспублікі. Іран у адказ наносіць удары беспілотнікамі па мэтах па ўсім Блізкім Усходзе.

Інфармацыя пра магчымыя планы Ірана здзейсніць раптоўную атаку беспілотнікамі па заходнім узбярэжжы з’явілася яшчэ да таго, як ЗША і Ізраіль нанеслі ўдары па Іране. Паводле высокапастаўленага прадстаўніка праваахоўных органаў, лічыцца, што 12‑дзённыя бамбардзіроўкі сур’ёзна аслабілі магчымасці Ірана правесці такую атаку.

Прадстаўніца офіса ФБР у Лос-Анджэлесе адмовілася каментаваць сітуацыю. У Белым доме таксама адразу не адказалі на запыт аб каментары, паведамілі ABC News: «Упраўленне па надзвычайных сітуацыях губернатара актыўна супрацоўнічае з дзяржаўнымі, мясцовымі і федэральнымі структурамі бяспекі, каб абараніць нашы супольнасці».

У шэрыфскім дэпартаменце Лос-Анджэлеса таксама заявілі, што «ў святле цяперашніх глабальных падзей» падтрымліваюць «павышаны ўзровень гатоўнасці».

«З меркаванняў максімальнай асцярожнасці і з улікам цяперашніх рэлігійных абрадаў дэпартамент працягвае ўзмоцненыя патрулі вакол месцаў набажэнстваў, культурных устаноў і іншых значных месцаў па ўсім акрузе», — гаворыцца ў заяве ведамства.

«Мы загадзя перагледзелі планы размяшчэння сіл, узмацнілі каардынацыю з патрульнымі станцыямі і забяспечылі наяўнасць дадатковых рэсурсаў на выпадак неабходнасці».

Каментатар ABC News Джон Коэн, былы кіраўнік разведкі Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША, заявіў, што яго турбуе магчымасць з’яўлення дронавай вайны як з боку Ціхага акіяна, так і з тэрыторыі Мексікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць